ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 снежня 2022
Мінск Малавоблачна -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 кастрычніка 2022, 14:41

Моцны вецер, дажджы і да +20°С. Сіноптыкі аб надвор'і на тыдзень

Фота з архіва
Фота з архіва

3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцны вецер, дажджы і да плюс 20 градусаў у сярэдзіне тыдня чакаецца ў Беларусі з 4 па 9 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Цыкланічныя віхры не пакідаюць без увагі Беларусь. Свой выхад яны суправаджаюць традыцыйнымі дажджамі рознай інтэнсіўнасці і працягласці, дыскамфорту дадае парывісты вецер. Так, за першыя дні кастрычніка па ўсходняй палавіне рэспублікі выпала больш за палавіну месячнай нормы ападкаў, а па Гомельскай і месцамі па Мінскай вобласці сума ападкаў перавысіла сярэднія месячныя значэнні. Сёння тэрыторыя нашай краіны яшчэ будзе знаходзіцца ў арбіце ўплыву цыклону, які павольна перамяшчаецца ўздоўж усходніх граніц Беларусі. У большасці раёнаў захаваецца ветранае з працяглымі дажджамі надвор'е", - расказалі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 4 кастрычніка, цыклон перамесціцца на Наўгародскую вобласць Расіі, а Беларусь апынецца ў яго ветранай тылавой частцы. На большай частцы тэрыторыі краіны захаваюцца дажджы, ноччу ў заходніх рэгіёнах месцамі яны будуць дасягаць крытэрыяў моцных. Па заходняй палавіне Беларусі таксама захаваецца і моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 3-9 градусаў. Днём чакаецца плюс 6-12 градусаў, а па захадзе паветра прагрэецца да 15 градусаў.

У начныя і ранішнія гадзіны ў сераду, 5 кастрычніка, яшчэ будзе адчувацца ўплыў адыходзячага на Верхнюю Волгу цыклону, таму ноччу і раніцай месцамі па Беларусі будуць адзначацца кароткачасовыя дажджы. Днём характар надвор'я ў краіне пачне змяняцца. З Заходняй Еўропы на тэрыторыю нашай краіны распаўсюдзіць свой уплыў вобласць павышанага атмасфернага ціску, у выніку чаго ў большасці раёнаў ападкі спыняцца. Толькі па паўночным усходзе Беларусі ў няўстойлівым паветры будуць адзначацца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у заходніх раёнах згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад плюс 2 да плюс 8 градусаў, а днём ад плюс 9 да плюс 14 градусаў. Па паўднёвым захадзе краіны слупок тэрмометра паднімецца да 16 градусаў.

Паводле слоў сіноптыкаў, пачынаючы з чацвярга, 6 кастрычніка, распагодзіцца канчаткова, а тэмпературны фон пачне павышацца. Так, у гэты дзень чакаецца пераважна без ападкаў, толькі месцамі па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 4-10 градусаў. Днём тэмпература будзе вагацца ад плюс 12 градусаў па паўночным усходзе да плюс 20 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

У пятніцу, 7 кастрычніка, будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі згусціцца туман. Ноччу тэмпература паветра складзе плюс 3-10 градусаў, а днём плюс 13-19 градусаў.

У суботу, 8 кастрычніка, прагназуецца пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 2-9 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 13-20 градусаў.

У нядзелю, 9 кастрычніка, месцамі па Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны чакаецца туман. Ноччу тэмпература паветра будзе плюс 4-9 градусаў, месцамі да плюс 11 градусаў. Максімальная тэмпература днём складзе плюс 13-18 градусаў, а па поўдні - да 20 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі