ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 24 чэрвеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 мая 2021, 17:01

Моладзі трэба помніць і ведаць гісторыю вайны - ветэран

Міхаіл Міліцкі
Міхаіл Міліцкі

6 мая, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. У 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе прайшла сустрэча ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Міліцкага з ваеннаслужачымі падраздзялення, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаілу Міхайлавічу Міліцкаму 95 гадоў. Ён нарадзіўся пад Шымкентам (Казахстан), у армію прызваны ў 1943 годзе. Ваяваў у складзе 103-й паветрана-дэсантнай дывізіі, змагаўся з нацыстамі на 2-м і 3-м Украінскіх франтах. Вызваляў Венгрыю, Аўстрыю і Чэхаславакію. Удзельнік вайны расказаў дэсантнікам, як яго з таварышамі па службе везлі на фронт у вагонах, як яны праехалі ў Арэнбург і потым былі адпраўлены ў перасыльны пункт. "Далі харч і павезлі далей. Мы ведалі, што вязуць у авіяцыйныя часці, але там яшчэ была дэсантная брыгада, і я ў выніку застаўся ў ёй служыць. Дэсантнікам можна было лічыцца пасля першага скачка з парашутам. Было хваляванне перад першым скачком, дрыжалі калені, але ўсё прайшло добра", - падзяліўся Міхаіл Міліцкі.

Потым, пасля прыбыцця ў Быхаў, крылатую пяхоту перафарміравалі ў стралковыя падраздзяленні і адправілі ў Венгрыю. Тады была неабходнасць у гэтых войсках. Там ішлі баі, савецкім войскам не заўсёды адразу ўдавалася зрабіць прарыў варожых пазіцый. Але ўсё ж такі войскі рухаліся і дайшлі да Чэхаславакіі. "Як чэхі нас сустракалі: закідвалі кветкамі, пячэннем. Была прыязнасць да нас, яны дапамагалі гатаваць ежу, прыносілі ваду. Вось гэту сардэчнасць мне захацелася адзначыць, і я напісаў аб гэтым верш", - расказаў франтавік і пачытаў салдатам свае вершы.

Удзельнікі вайны ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалём "За баявыя заслугі". Нягледзячы на ўзрост, у Міхаіла Міхайлавіча цудоўнае пачуццё гумару, ён энергічны і жыццелюбівы. У час размовы з салдатамі ўвесь час стаяў. Кажа, так зручней. Ветэран адзначыў, што моладзі - жыць і развіваць краіну. "Мы адыходзім, але пра тыя падзеі маладым пакаленням трэба помніць, ведаць сваю гісторыю", - дадаў Міхаіл Міліцкі.

У 103-й брыгадзе ветэрану паказалі сучасную зброю. Ён расказаў, што за гады службы зрабіў звыш 380 скачкоў.

У Віцебску сёння жывуць каля 160 ветэранаў, пяцярым з іх - больш за 100 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі