ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 жніўня 2022, 17:11

Моладзь і вучоныя пачалі сумесныя археалагічныя раскопкі гарадзішча "Менка"

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі БРСМ і Савета маладых вучоных пры Нацыянальнай акадэміі навук пачалі сумесныя археалагічныя раскопкі гарадзішча "Менка", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Месца раскопак вызначана не выпадкова: сучасная беларуская сталіца Мінск (а некалі Менск) разам з такімі гарадамі, як Полацк і Тураў, - месца зараджэння беларускай дзяржаўнасці. Паводле задумы арганізатараў, вопыт удзелу ў даследчай дзейнасці дасць магчымасць маладым людзям далучыцца да сваіх гістарычных каранёў, вытокаў беларускага народа. Гэта асабліва важна ў Год гістарычнай памяці, бо вывучэнне гісторыі старажытных беларускіх гарадоў дае лепш разумець і сучасныя геапалітычныя працэсы.

"Чакаем тут шмат новых адкрыццяў, шмат матэрыялаў эпохі Старажытнай Русі. Яны тут, уласна, знаходзяцца. Упэўнены, моладзь зробіць вельмі шмат цікавых знаходак", - сказаў старшыня Савета маладых вучоных НАН Станіслаў Юрэцкі.

Раскопкам папярэднічае адкрыты дыялог "Вытокі беларускай дзяржаўнасці". "Моладзь зможа вучоным задаць пытанні і атрымаць на іх прамыя адказы. Раскопкі тут пачаліся раней, але сёння, у Дзень археолага, сімвалічна, што да нас падключылася моладзь, каб далей прадаўжаць навукова-даследчую работу на карысць грамадства і саміх сябе. Бо далучэнне да гісторыі дапамагае чалавеку падняцца над самім сабой", - адзначыў старшыня савета.

Паводле яго слоў, раскопкі прадоўжацца да верасня. "Самыя цікавыя знаходкі яшчэ наперадзе. Моладзь паспее зрабіць свае вялікія навуковыя археалагічныя адкрыцці, якія запомняцца ім на ўсё жыццё", - дадаў Станіслаў Юрэцкі.

Фактычна сёння БРСМ пашырае напрамкі дзейнасці валанцёрскага руху "Добрае сэрца". Разам з сацыяльным, спартыўным (падзейным), працоўным (экалагічным) Саюз моладзі апрабуе культурнае валанцёрства як форму арганізацыі краязнаўчай дзейнасці добраахвотнікаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі