ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 28 студзеня 2023
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 снежня 2022, 14:51

Мокры снег, туман і галалёд абяцаюць сіноптыкі на гэтым тыдні

Фота з архіва
Фота з архіва

5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мокры снег, туман і галалёд абяцаюць сіноптыкі на гэтым тыдні, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На гэтым тыдні зіма аслабіць свае пазіцыі. Франтальныя раздзелы і марскія паветраныя масы з паўднёвага захаду Еўропы будуць закідваць у нашу краіну шырокія палі воблачнасці, з якіх час ад часу будзе ісці снег, мокры снег, пры павышэнні тэмпературы паветра, пераважна па паўднёвым захадзе краіны, магчымы дождж. Пры выпадзенні дажджу на пераахалоджанай паверхні будуць утварацца галалёдныя з'явы. Месцамі па краіне будуць згушчацца туманы. У сувязі з гэтым вадзіцелям і пешаходам трэба быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі", - адзначылі ў Белгідрамеце.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, тэмпературны фон у начныя гадзіны ў асноўным будзе знаходзіцца на баку адмоўных значэнняў, дзённыя максімумы будуць вагацца ад слабаадмоўных да слабададатных значэнняў.

У аўторак, 6 снежня, ноччу пераважна па захадзе, днём і ў цэнтральных раёнах краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі галалёд, слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад мінус 1 градуса па захадзе да мінус 13 градусаў па ўсходзе. Днём прагназуецца мінус 2-8 градусаў, а па паўднёвым захадзе - мінус 1 - плюс 2.

У сераду, 7 снежня, ноччу пераважна ў заходніх і цэнтральных раёнах краіны, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі (у асноўным снег, мокры снег). Месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 3-10 градусаў, па ўсходзе пры праясненнях - да мінус 13 градусаў. Днём будзе 0 - мінус 6 градусаў. Па паўднёвым захадзе краіны ноччу чакаецца 0 - мінус 2 градусы, а днём - плюс 1-2 градусы.

У чацвер, 8 снежня, часам пройдуць ападкі (у асноўным снег, мокры снег). Месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу тэмпература паветра панізіцца да 0 - мінус 6 градусаў, а днём складзе - мінус 3 - плюс 2 градусы.

У пятніцу, 9 снежня, месцамі па тэрыторыі Беларусі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, днём па паўднёвым захадзе магчымы дождж. У асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад мінус 2 да мінус 8 градусаў, а пры праясненнях - да мінус 12 градусаў. Днём чакаецца мінус 5 - плюс 1 градус.

У суботу, 10 снежня, на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу тэмпература паветра будзе 0 - мінус 7 градусаў, пры праясненнях - да мінус 12 градусаў. Днём чакаецца ад мінус 4 градусаў па паўночным захадзе да плюс 4 градусаў па паўднёвым усходзе.

У нядзелю, 11 снежня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе мінус 3 - плюс 3 градусы. Ноччу пры праясненнях прагназуецца да мінус 8 градусаў, днём па паўднёвым усходзе - да плюс 6 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі