ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 26 верасня 2023
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 чэрвеня 2023, 14:57

МНС: з пачатку года на будпляцоўках зафіксавана 13 пажараў

Фота з архіва
Фота з архіва

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб самых частых прычынах пажараў на будпляцоўках расказаў на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Аляксандр Шыкуць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як паказвае практыка, пагарджанне патрабаваннямі пажарнай бяспекі на будаўнічай пляцоўцы не заўсёды дазваляе пазбегнуць узнікнення пажару. Згодна з данымі ведамаснага ўліку, за апошнія 10 гадоў на будаўнічых пляцоўках Беларусі адбыўся 151 пажар. Пры гэтым у 2022 годзе будпляцоўкі гарэлі 15 разоў, а ў гэтым годзе ўжо зафіксавана 13 пажараў", - расказаў Аляксандр Шыкуць.

Паводле яго слоў, адной з асноўных прычын такіх пажараў з'яўляецца парушэнне правіл мантажу і эксплуатацыі электраабсталявання і электрасетак. "Пажары па гэтай прычыне ўзнікаюць, як правіла, у выніку дапушчаных парушэнняў пры пракладцы злучэння электраліній, парушэння рэжымаў эксплуатацыі, а таксама ў выніку перагрузак і кароткага замыкання, - растлумачыў спецыяліст. - Таксама ў многіх выпадках прычынай пажару з'яўляецца парушэнне правіл пажарнай бяспекі пры правядзенні агнявых работ. Да іх належаць зварачныя работы, плаўленне дахавых матэрыялаў і іншае".

Акрамя таго, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС вылучыў сярод частых прычын пажару неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, распальванні печаў і раскладанні агню.

"Яшчэ адна прычына пажараў - парушэнне правіл эксплуатацыі цеплагенерыруючых апаратаў і пячнога абсталявання ў халодны час года. Напрыклад, да ўзнікнення пажараў на будпляцоўках часта прыводзяць пакінутыя без нагляду печы, выкарыстанне электранагравальнага абсталявання саматужнай вытворчасці, а таксама сушка рабочага адзення на абсталяванні", - адзначыў Аляксандр Шыкуць.

Спецыяліст запэўніў, што органы дзяржаўнага пажарнага нагляду пасля паступлення інфармацыі аб аб'екце будаўніцтва стараюцца на максімальна ранніх этапах разгледзець праектную дакументацыю, а на этапах узвядзення - абследаваць аб'ект і ўстараніць выяўленыя парушэнні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі