ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 24 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 студзеня 2020, 15:58

Мінскія рынкі выдзеляць бясплатныя гандлёвыя месцы пенсіянерам і інвалідам

Фота з архіва
Фота з архіва

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бясплатныя гандлёвыя месцы для рэалізацыі плодаагародніннай прадукцыі на сталічных рынках будуць прадастаўлены пенсіянерам і інвалідам, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг Мінгарвыканкама.

Мінгарвыканкам і кіраўнікі рынкаў сталіцы заключылі адпаведныя пагадненні, якія дзейнічаюць да 31 снежня 2020 года. На прадастаўляемых месцах пенсіянеры і інваліды могуць прадаваць да 20 кг сельгаспрадукцыі, якую вырасцілі на зямельных участках, выдзеленых пад асабістую падсобную гаспадарку, садоўніцтва, агародніцтва.

Прэтэндэнты на бясплатнае гандлёвае месца павінны пацвердзіць сваё права на льготу пасведчаннем і даведкай аб паходжанні рэалізуемай прадукцыі.

Пагадненне падпісалі 15 рынкаў:

Мінскі Камароўскі рынак (вул. В.Харужай, 8),

Чыжоўскі рынак (праезд Ташкенцкі, 5),

"Тутэйшы" (пр. Партызанскі, 99),

"Усход" (вул. Славінскага, 45а),

"Свелта" (вул. Малініна, 35а),

"Велазаводскі" (зав. Рабочы, 5),

Чэрвеньскі рынак у Лошыцы (зав. Маякоўскага, 184),

"Серабранка" (вул. Пляханава, 89),

"Малінаўка" (вул. Ясеніна, 76),

"Ждановічы" (вул. Ціміразева, 123),

"Ракаўскі кірмаш" (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 11),

"Заходні" (вул. Бурдзейнага, 6),

"Уральскі" (вул. Фролікава, 8),

"Уручча-3" (вул. Нікіфарава, 51),

Курасоўшчынскі рынак (вул. Каржанеўскага, 2).

Акрамя таго, рынак "Маскоўскі" (пр. Газеты "Звязда", 16) таксама арганізуе на бясплатнай аснове гандаль сельгаспрадукцыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі