ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 22 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 ліпеня 2021, 17:52

Мінпрацы: амаль 100 тыс. сем'яў атрымаюць аднаразовую матэрыяльную дапамогу да школы

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні 2021/2022 навучальнага года ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі праводзяцца мерапрыемствы па аказанні дапамогі ў падрыхтоўцы дзяцей да школы - праз прадастаўленне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі, дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, пры дапамозе дабрачынных акцый, а таксама па месцы работы бацькоў. Падрабязнасці БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Аднаразовая матэрыяльная дапамога прадастаўляецца сем'ям, якія выхоўваюць трое і больш дзяцей незалежна ад даходу сям'і.

Максімальны памер выплат на кожнага школьніка дасягае 30 працэнтаў БПМ, дзеючага ў ліпені гэтага года (Br81,9). Суму дапамогі вызначаюць мясцовыя Саветы дэпутатаў у залежнасці ад фінансавых магчымасцей рэгіёна.

За атрыманнем гэтай выплаты трэба звяртацца ў органы па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (знаходжання) аднаго з бацькоў дзіцяці. А ў Мінску - па месцы вучобы дзіцяці.

"У бягучым годзе плануецца аказаць аднаразовую матэрыяльную дапамогу амаль 100 тыс. сем'яў на 205,7 тыс. дзяцей. Агульная сума выплат складзе больш за Br14 млн", - прывялі лічбы ў Мінпрацы і сацабароны.

Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога (ДАСД) належыць малазабяспечаным сем'ям, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей (у тым ліку шматдзетным).

Яна можа прадастаўляцца ў выглядзе: аднаразовай дапамогі на набыццё адзення, абутку, канцылярскіх прылад, штомесячнай сацыяльнай дапамогі. Памер выплат вызначаецца раённымі камісіямі ў кожным выпадку індывідуальна зыходзячы з даходу сям'і і канкрэтнай жыццёвай сітуацыі.

Звяртацца за ДАСД трэба ў службу "адно акно" або орган па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) аднаго з бацькоў.

Таксама можа быць аказана дапамога па месцы работы бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей школьнага ўзросту.

Такая падтрымка, як правіла, агаворана калектыўнымі дагаворамі, іншымі лакальнымі актамі. Акрамя таго, яе прадастаўляюць за кошт сродкаў прафсаюзных арганізацый.

Дадатковая дапамога аказваецца ў рамках дабрачынных акцый.

У ліпені-жніўні па ўсёй краіне праходзяць дабрачынныя акцыі, кірмашы "Школьны ранец", "Збяры дзіця ў школу", "У школу з усмешкай", "Партфель першакласніка" і інш., арганізаваныя тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дабрачыннымі фондамі і грамадскімі аб'яднаннямі.

У 2020 годзе аднаразовую матэрыяльную дапамогу атрымалі 101,5 тыс. шматдзетных сем'яў, дзе выхоўваюцца 199,8 тыс. дзяцей, на суму Br11,2 млн. ДАСД прадастаўлена 4,9 тыс. малазабяспечаных сем'яў (у тым ліку шматдзетных) на 11,7 тыс. дзяцей на суму Br2,4 млн. А ўсяго рознага віду дапамога на падрыхтоўку дзяцей да новага навучальнага года аказана на суму Br20,3 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі