ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 8 снежня 2022
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 верасня 2022, 16:12

Мінлясгас плануе адкрыць магазіны рознічнага гандлю ва ўсіх абласцях Беларусі да красавіка 2023 года

Фота з архіва
Фота з архіва

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства лясной гаспадаркі плануе адкрыць гандлёвыя пляцоўкі ва ўсіх абласцях Беларусі да красавіка 2023 года. Аб гэтым у інтэрв'ю БЕЛТА расказаў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік.

Вопыт Капыльскага доследнага лясгаса, які стаў першапраходцам у справе адкрыцця ўласнай гандлёвай пляцоўкі, паказаў запатрабаванасць такой формы ў насельніцтва. "Што трэба чалавеку, які будуе дом у вёсцы? Бэлькі, кроквы, лагі, латы. І вось у нашых цэхах павінна быць такая першасная перапрацоўка, якая забяспечвае вясковае насельніцтва і будаўнікоў менавіта такімі камплектуючымі. Пры гэтым чалавек павінен мець магчымасць паглядзець якасць прадукцыі, купіць яе ў адным месцы, заказаць, калі неабходна, паслугу дастаўкі і атрымаць яе ў кароткія тэрміны. Мы плануем да красавіка 2023 года адкрыць такія гандлёвыя пляцоўкі ў кожнай вобласці краіны з поўным асартыментам выпускаемай прадукцыі", - расказаў Аляксандр Кулік.

Ён падкрэсліў, што для гэтага патрэбны зямельны ўчастак, камунікацыі і гэтак далей. Таксама неабходна дакладна прадумаць, дзе размесціцца аб'ект. "Трэба, каб побач былі буйныя населеныя пункты, зручныя пад'язныя шляхі. Трэба добра ўкласціся і ў рэкламу. Паколькі канкурэнтаў на рынку шмат, важна не згубіцца. Пры гэтым у нас ёсць важкая канкурэнтная перавага: прадукцыя лясгасаў заўсёды ў 1,5-2 разы таннейшая, чым у прыватнікаў, а значыць, па кішэні намнога большай колькасці нашых грамадзян", - адзначыў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі