Сцяг Нядзеля, 16 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 сакавіка 2023, 11:51

Мінюст правядзе 10 красавіка анлайн-семінар для палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства юстыцыі 10 красавіка правядзе семінар па ключавых новаўвядзеннях і актуальных пытаннях дзейнасці палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў з улікам унесеных змяненняў і дапаўненняў у заканадаўства, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінюста.

Адзначаецца, што семінар будзе праводзіцца для аказання інфармацыйнай і метадычнай падтрымкі на бясплатнай аснове праз сэрвіс peregovorka.by.

Палітычным партыям і грамадскім аб'яднанням, якія хочуць прыняць удзел у семінары, неабходна не пазней за 6 красавіка накіраваць у Міністэрства юстыцыі на электронны адрас dngo@minjust.by пісьмо. У ім трэба пазначыць назву арганізацыі, прозвішча, імя, імя па бацьку прадстаўніка (-оў) арганізацыі і адрас электроннай пошты (е-mail), на які пазней будзе накіравана адпаведная інтэрнэт-спасылка для ўдзелу ў семінары.

Дадатковую інфармацыю па ўдзеле ў семінары можна атрымаць па тэлефонах 200-38-77, 211-02-01 з 9.00 да 18.00 у рабочыя дні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі