ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 28 верасня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 мая 2023, 15:37

Міністэрства аховы здароўя: аптэкі пятай катэгорыі змогуць прадаваць рэцэптурныя лякарствы

Фота з архіва
Фота з архіва

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аптэкі пятай катэгорыі, у асноўным гэта невялікія структуры, змогуць прадаваць рэцэптурныя лякарствы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Як адзначаецца ў паведамленні міністэрства, аптэкі пятай катэгорыі ўсіх форм уласнасці, як і раней, могуць рэалізоўваць лекавыя прэпараты, у тым ліку што рэалізуюцца па рэцэптах урача.

Раней Міністэрствам аховы здароўя былі ўнесены змяненні ў належную аптэчную практыку. Адна з навацый датычылася аптэк пятай катэгорыі. Згодна з пастановай, яны маглі рэалізоўваць толькі безрэцэптурныя лекавыя прэпараты. Аднак гэта не датычылася аптэк, якія ажыццяўляюць бясплатнае і льготнае забеспячэнне лякарствамі і перавязачнымі матэрыяламі асобных катэгорый грамадзян.

Пазней Міністэрства аховы здароўя пастановай нумар 96 ад 26 мая 2023 года адмяніла гэта абмежаванне. Дакумент уступае ў сілу з 1 чэрвеня бягучага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі