ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 верасня 2021, 19:55

Мінэнерга пракаменціравала інфармацыю аб імпарце Беларуссю расійскай электраэнергіі

Фота з архіва
Фота з архіва

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства энергетыкі пракаменціравала інфармацыю аб імпарце Беларуссю расійскай электраэнергіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

"Імпарт расійскай электраэнергіі - гэта дадатковая мера для забеспячэння надзейнасці электразабеспячэння напярэдадні асенне-зімовага перыяду. У краіне ўжо назіраецца некаторы рост электраспажывання ва ўмовах, калі тэмпературны рэжым паніжаецца. Імпарт ажыццяўляецца зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці, і ў гэтым выпадку ён эканамічна абгрунтаваны", - расказалі ў прэс-службе.

Усяго за верасень у Беларусь плануецца імпартаваць з Расіі прыкладна 300 млн кВт.гадз электраэнергіі.

"У кастрычніку закупак расійскай электраэнергіі не плануецца", - праінфармавалі ў Мінэнерга.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі