ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 26 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 жніўня 2022, 18:15

Мінбудархітэктуры распрацавала альтэрнатыўны варыянт падтрымкі грамадзян пры будаўніцтве жылля

Фота з архіва
Фота з архіва

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва распрацавала альтэрнатыўны варыянт аказання дзяржаўнай падтрымкі грамадзянам пры будаўніцтве жылля. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала начальнік галоўнага ўпраўлення будаўніцтва і жыллёвай палітыкі Мінбудархітэктуры Таццяна Васілючак.

Паводле слоў Таццяны Васілючак, дзяржава прымае меры для больш шырокага будаўніцтва арэнднага жылля. "Гэты перспектыўны напрамак, характэрны для многіх краін свету, павінен стаць даступным не толькі чаргавікам, але і ўсім жадаючым атрымаць яго. Пры гэтым аказанне дзяржаўнай падтрымкі пэўным катэгорыям грамадзян у будаўніцтве імі жылля ва ўласнасць патрабуе значных затрат рэспубліканскага бюджэту, якія штогод павялічваюцца з нарастаючым падрахункам. І лагічным выйсцем з існуючай сітуацыі з'яўляецца паэтапнае павелічэнне аб'ёмаў будаўніцтва арэнднага жылля", - расказала начальнік галоўнага ўпраўлення. Такую задачу паставіў перад галіной і кіраўнік дзяржавы на нядаўнім пасяджэнні Савета Міністраў.

У мэтах распрацоўкі праекта канцэпцыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі Беларусі да 2030 года па даручэнні ўрада створана міжведамасная рабочая група. На гэты час праект канцэпцыі Мінбудархітэктуры ўжо распрацаваны. Ён разглядаецца на пасяджэннях міжведамаснай групы, а таксама абмяркоўваўся з парламентарыямі. "Праект канцэпцыі распрацаваны як альтэрнатыва дзеючаму парадку аказання дзяржпадтрымкі грамадзян пры будаўніцтве жылля. Яго рэалізацыя дазволіць даць дадатковую магчымасць у першую чаргу маладым сем'ям і іншым грамадзянам, якія маюць вострую патрэбу ў жыллі, палепшыць свае жыллёвыя ўмовы, а таксама паступова змяншаць колькасць выдзяляемых на гэтыя мэты бюджэтных сродкаў", - сказала прадстаўнік Мінбудархітэктуры.

Мэтавыя сродкі на будаўніцтва арэнднага жылля ў 2022 годзе прадугледжаны ў Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме. "Прапрацавана пытанне дадатковага фінансавання будаўніцтва арэнднага жылля за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў аб'ёме Br46,054 млн для забеспячэння арэндным жыллём ваеннаслужачых і дзяржаўных служачых. Вырашаецца пытанне аб дадатковым накіраванні на будаўніцтва арэнднага жылля Br76,913 млн у рамках рэгіянальных інвестыцыйных праграм", - адзначыла Таццяна Васілючак.

Па стане на 1 студзеня 2022 года арэндны фонд складае 9,290 млн кв.м, або 3,5 працэнта ад усяго жыллёвага фонду (267,7 млн кв.м). Дзяржаўны арэндны жыллёвы фонд склаў 8,335 млн кв.м, а прыватны - 953,8 тыс. кв. м. "На працягу 2019-2021 гадоў прасочваецца тэндэнцыя павелічэння аб'ёмаў будаўніцтва арэнднага жылля. Так, у 2019 годзе ўведзена ў эксплуатацыю 113,7 тыс. кв.м такога жылля, у 2020 годзе - 121,1 тыс. кв.м, а ў 2021 годзе - 134 тыс. кв.м", - растлумачыла спецыяліст.

У 2022 годзе ўстаноўлена заданне па ўводзе ў эксплуатацыю 86,9 тыс. кв.м арэнднага жылля, зыходзячы з існуючых аб'ёмаў фінансавання. Па выніках пасяджэння Аляксандр Лукашэнка зрабіў асаблівы акцэнт на будаўніцтве арэнднага жылля, даручыўшы павялічыць аб'ёмы яго будаўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі