Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лютага 2024, 14:29

Мінадукацыі: у навучэнцаў важна сфарміраваць павагу да культурна-гістарычнай спадчыны свайго народа

Фота з архіва
Фота з архіва
21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У навучэнцаў важна сфарміраваць павагу да культурна-гістарычнай спадчыны свайго народа. Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы - намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Аляксандр Мацюшонак у час Рэспубліканскага семінара-нарады "Турысцка-экскурсійная дзейнасць як адзін з рэсурсаў патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міністэрства адукацыі ва ўзаемадзеянні з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам забяспечвае выкананне комплексу мерапрыемстваў па развіцці адукацыйнага турызму. Сёння вялікая работа праводзіцца на ўзроўні дзяржавы, прымаецца шэраг мер па падтрымцы адукацыйнага турызму, а таксама турызму ў цэлым. Сённяшні семінар праводзіцца ў мэтах далейшага ўдасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні навучэнцаў, а таксама развіцці адукацыйнага турызму пры дапамозе трансляцыі эфектыўных форм і метадаў уключэння вучняў у турысцка-экскурсійную дзейнасць", - падкрэсліў Аляксандр Мацюшонак.

Ён таксама нагадаў аб прынятай пастанове Савета Міністраў, якая дае магчымасць установам, што рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, ажыццяўляць набыццё білетаў пры наведванні экскурсій для вучняў 1-11-х класаў. Гэта таксама датычыцца шостага школьнага дня. Такім чынам, аплата праводзіцца за кошт сродкаў рэспубліканскага або мясцовых бюджэтаў.

"Важна адзначыць, што ў рамках пагаднення паміж Міністэрствам культуры і Міністэрствам адукацыі ўстаноўлены адзіны бясплатны дзень для наведвання дзяржаўных музеяў навучэнцамі ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдне-спецыяльнай і агульнай сярэдняй адукацыі", - сказаў начальнік упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Мінадукацыі.

Гэты год знамянальны знакавай датай - 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адпаведна, асаблівую актуальнасць набываюць пытанні фарміравання ў вучняў павагі да культурна-гістарычнай спадчыны свайго народа, падзей Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага перыяду, у тым ліку звязаных з генацыдам беларускага народа. Акрамя таго, неабходна ўдзяліць увагу выхаванню патрыятызму і актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

"Ва ўсіх рэгіёнах краіны распрацаваны даведнікі тэматычных экскурсій для навучэнцаў, сфарміраваны турыстычныя экскурсійныя маршруты па Беларусі. Для вучняў арганізавана наведванне знакавых гісторыка-культурных аб'ектаў. Так, па выніках першага паўгоддзя 2023/2024 навучальнага года прыблізна 21 працэнт вучняў 1-11-х класаў наведалі знакавыя турыстычныя аб'екты, - заявіў Аляксандр Мацюшонак. - Упэўнены, што сённяшні семінар дапаможа павысіць эфектыўнасць арганізацыі турысцка-экскурсійнай работы з навучэнцамі ва ўстановах адукацыі".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі