Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 красавіка 2024, 16:31

Мінабароны растлумачыла парадак яўкі ў ваенны камісарыят па СМС-паведамленні

Фота з архіва
Фота з архіва
16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве абароны растлумачылі змяненні заканадаўства, якія датычацца СМС-апавяшчэння грамадзян для яўкі ў ваенны камісарыят. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага абароннага ведамства.

Цяпер грамадзяне могуць атрымліваць апавяшчэнне аб тым, што ім неабходна прыйсці ў ваенкамат, праз сэрвіс кароткіх паведамленняў. СМС-паведамленні стануць дадатковым каналам апавяшчэння, а павестка па-ранейшаму застанецца асноўным.

"У закон Рэспублікі Беларусь "Аб воінскім абавязку і воінскай службе" ўнесены змяненні, у тым ліку тыя, што датычацца апавяшчэння грамадзян для яўкі ў ваенкамат. Цяпер беларусы могуць атрымліваць апавяшчэнні аб тым, што ім неабходна з'явіцца ў ваенкамат, праз СМС-паведамленні. Гэта распаўсюджаная ва ўсім свеце практыка, галоўныя яе перавагі - зручнасць, аператыўнасць, даступнасць", - сказала прэс-аташэ міністра абароны Беларусі Наталля Гаўрусік.

Аператар сувязі кожнаму ваеннаму камісарыяту прысвоіў так званае альфа-імя. Яно будзе значыцца ў графе "адпраўшчык". Са спісам альфа-імёнаў, прысвоеных ваенкаматам, можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Мінабароны.

Паведамленне ад ваеннага камісарыята будзе змяшчаць наступную інфармацыю: час і дата яўкі, яе мэта, адрас, па якім трэба прыйсці грамадзяніну, а таксама тэлефон для даведак. Міністэрства абароны звяртае ўвагу, што такое паведамленне не змяшчае спасылак і не патрабуе адказу. Асабістыя або пашпартныя даныя па тэлефоне ваенкамат ніколі не запытвае.

"Нагадваем, што выклік у ваенкамат, у якой форме ён ні прыйшоў бы, можа мець розныя мэты: ад удакладнення даных воінскага ўліку ваеннаабавязанага да мерапрыемстваў мабілізацыйнай падрыхтоўкі. У любым выпадку прыйсці трэба ў тэрмін. За няяўку па павестцы, як і раней, прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць", - перасцерагла прэс-аташэ міністра абароны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі