ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 мая 2022, 09:01

Марзалюк: я за экспансію беларускай традыцыі, беларускай культуры, беларускіх навуковых тэхналогій

Фота з архіва
Фота з архіва

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэнтраваная нацыянальная ідэя на вялікую перспектыву - беларускае сэрца, ІТ-тэхналогіі і нікога наперадзе. Такое меркаванне ў праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк, паведамляе БЕЛТА.

"Нашы традыцыйныя каштоўнасці, наша навука, якая будзе ствараць гарызонты нашай будучыні... Мы будзем вызначаць свой свет зыходзячы са сваёй магутнасці. Я за экспансію беларускай традыцыі, беларускай культуры, беларускіх навуковых тэхналогій. Гэта тое, чым мы зможам перамагчы. І гэта тое, чым трэба перамагаць. На гэтым неабходна будаваць нацыянальную ідэнтычнасць. На разуменні таго, што сфармулявалі задоўга да нас - "Жыццё кароткае, Радзіма вечная". На разуменні таго, што краіна тваіх сэнсаў, тваіх поспехаў, дзе ты сябе рэалізуеш поўнасцю, і пры гэтым можаш сабе дазволіць глядзець у ілюмінатар самалёта на ўсе астатнія краіны - гэта твая краіна, якая дае табе ўнікальныя магчымасці", - сказаў Ігар Марзалюк.

Ён падзяліўся, што яго 20-гадовы сын з равеснікамі ў размове аб перспектывах свайго росту прыйшлі да высновы, што для развіцця беларускае заканадаўства дае куды больш магчымасцей, чым Заходняя Еўропа. "У Заходняй Еўропе ты будзеш сераднячком і клеркам. Тут ты можаш ірваць гарызонт. Гэта трэба паказваць. І наша Канстытуцыя, наша заканадаўства гэтыя рэчы дазваляе. Некаторыя гавораць, што Беларусь запаведны пячорнік. Але 64 працэнты - гэта дробны, сярэдні і іншы бізнес. Уся тая архітэктура краіны, якая знаходзіць адлюстраванне ў вялікай колькасці замежных аўтамабіляў не толькі ў сталіцы, уся краіна, якую цяпер бачым, - гэта доказ таго, што Беларусь - адзіная з усіх постсавецкіх рэспублік, якая зрабіла нацыянальны прарыў і нацыянальную мадэрнізацыю, якая памяняла соцыум", - сказаў эксперт. І дадаў: "Пасля 2020 года, асабліва з трагічнымі падзеямі на поўдні, ва Украіне, да многіх дайшло - што б мы маглі атрымаць, калі б улада, калі б Прэзідэнт у 2020 годзе не ўстаяў. Да ўсіх нас даходзіць, за выключэннем нязначнай колькасці маргіналаў, якія заўсёды будуць заставацца ў меншасці: у нас адзін нацыянальны дом, у нас адна краіна і сэнсы ў нас адны. Мы ўсе хочам дастойна развіваць сваю культуру, традыцыю, асабісты поспех і бізнес на гэтай зямлі. Самы вялікі здабытак беларускага свету, нягледзячы на канфесійную разнастайнасць, на розныя моўныя практыкі, - мы адчуваем сябе кансалідаванай нацыяй. А этнічны нацыяналізм, знішчэнне за кошт іншых, расчалавечванне не прайшло ў 2020 годзе і не пройдзе ніколі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі