ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 17 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +7°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 студзеня 2020, 15:28

МАРГ рэкамендуе не даваць свой мабільны незнаёмцам, каб не трапіць на хуткі крэдыт

Фота з архіва
Фота з архіва

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю рэкамендуюць грамадзянам не даваць незнаёмцам свае мабільныя тэлефоны, каб не трапіць на хуткі крэдыт і не пазбавіцца такім чынам грошай. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце міністэрства, паведамляе БЕЛТА.

Сёння на рынку фінансавых паслуг шырока распаўсюджана практыка хуткага крэдытавання грамадзян. З'явіўся такі фінансавы інструмент і ў сферы паслуг мабільнай сувязі - абанентам, якія падключыліся да паслугі v-banking (v-кашалёк), аператар сувязі прапануе Br100 у якасці беспрацэнтнага крэдыту.

У МАРГ адзначаюць, што спажыўцы, якія падключылі такую паслугу, апынуліся ў зоне ўвагі нядобрасумленных грамадзян. Тыя просяць даць ім мабільны для тэрміновага званка, бо іх нібыта разрадзіўся. За некалькі хвілін махляр паспявае падключыцца да паслугі v-banking (v-кашалёк), перавесці атрыманыя грошы на свой рахунак, пасля чаго вяртае тэлефон гаспадару, які нічога не падазрае.

"МАРГ перасцерагае карыстальнікаў паслугі v-banking (v-кашалёк), а таксама ўсіх грамадзян, якія карыстаюцца паслугамі мабільнай сувязі, і рэкамендуе не перадаваць незнаёмым асобам свае мабільныя тэлефоны", - гаворыцца ў паведамленні міністэрства. Замест гэтага можна прапанаваць самому пазваніць на патрэбны чалавеку нумар, не перадаючы яму свой мабільны. Такім чынам у махляра не будзе шанцаў скарыстацца вашымі грашыма.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі