Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 красавіка 2024, 17:04

Мабільныя групы за 2023 год выявілі 158 тыс. парушэнняў, 60 працэнтаў з іх - у сферы аховы працы

Фота з архіва
Фота з архіва
23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мабільныя групы за 2023 гады выявілі каля 158 тыс. парушэнняў, больш за 60 працэнтаў з іх звязаны з парушэннем патрабаванняў па ахове працы. Аб гэтым журналістам расказаў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра адзначыў, што мабільныя групы, створаныя пры гарадскіх і раённых выканкамах, актыўна прадаўжаюць сваю дзейнасць. "Мабільныя групы ўключаюць практычна ўсе наглядныя і кантрольныя органы, а таксама інспектараў дэпартамента дзяржінспекцыі працы. Іх мэта - аказанне садзейнічання наймальнікам у захаванні патрабаванняў бяспекі. Па краіне ў нас 136 мабільных груп", - адзначыў ён.

Паводле слоў Ігара Старавойтава, больш за 60 працэнтаў парушэнняў, устаноўленых мабільнымі групамі, звязаны з парушэннем патрабаванняў па ахове працы. "За мінулы год у нас было праведзена больш за 15 тыс. абследаванняў арганізацый, і ўстаноўлена ў гэтых абследаваннях 158 тыс. парушэнняў. Гэта даволі вялікая колькасць, і мы разумеем, што гэтыя парушэнні - гэта патэнцыяльна магчымае траўміраванне або няшчасны выпадак", - адзначыў намеснік міністра.

Ён таксама дадаў, што па выніках работы мабільных груп выдаюцца рэкамендацыі па выпраўленні парушэнняў. "У пераважнай большасці выпадкаў гэтыя рэкамендацыі выконваюцца", - дадаў Ігар Старавойтаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі