
25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Летам у Беларусі будуць працаваць 5,9 тыс. аздараўленчых лагераў, дзе адпачнуць 377 тыс. дзяцей, паведаміла на прэс-канферэнцыі кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Таццяна Асмалоўская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Задзейнічаны стацыянарныя базы (іх 146) і ўстановы адукацыі, спорту. Прадугледжана як кругласутачнае знаходжанне, так і дзённае. "Абсалютная большасць аздараўленчых лагераў укамплектавана", - адзначыла Таццяна Асмалоўская.
Інфармацыя аб наяўнасці пуцёвак, вакансій даступна на сайтах устаноў.
Таксама Таццяна Асмалоўская праінфармавала, што летам прадоўжаць работу аб'яднанні па інтарэсах, куды ў тым ліку змогуць хадзіць дзеці, нават калі на працягу года не займаліся ў іх. Будуць даступны спартыўныя аб'екты. Плануюцца выязныя мерапрыемствы, фестывалі, агляды-конкурсы. Распрацавана разнастайная экскурсійная праграма.-0-