ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 снежня 2022
Мінск Малавоблачна -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 верасня 2022, 12:41

Лебедзеў: БЕЛТА - наш вялікі памочнік у рабоце па развіцці ўзаемадзеяння ў СНД

Фота з архіва
Фота з архіва

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА - наш вялікі памочнік у рабоце па развіцці ўзаемадзеяння на прасторы СНД, заявіў журналістам старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння на пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці будзе заслухана інфармацыя аб дзейнасці Савета кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў Садружнасці. Я як старшыня Выканкама СНД, які ўважліва сочыць за ўзаемадзеяннем нашых інфармацыйных агенцтваў, хачу сказаць, што яно дастаткова цеснае і эфектыўнае. Яно мае не толькі шматбаковы характар, але і двухбаковы. Я ведаю, напрыклад, што агенцтва БЕЛТА актыўна ўзаемадзейнічае з ТАСС, АЗЕРТАДЖ, іншымі інфармацыйнымі агенцтвамі. Сустрэчы праходзяць рэгулярна не толькі ў планавым парадку, але і пазапланава. У нас ёсць агульны інфармацыйны партал АНІА, дзе прадстаўнікі дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў размяшчаюць інфармацыю, а астатнія маюць права гэтай інфармацыяй карыстацца. І мы гэту інфармацыю размяшчаем на інфармацыйных сайтах Выканаўчага камітэта СНД. Гэта вельмі важна", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

Паводле яго слоў, інфармацыйныя агенцтвы з'яўляюцца важнай падтрымкай ва ўмацаванні ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва ў рамках СНД. "Яны даюць інфармацыю, якая садзейнічае ўмацаванню нашага ўзаемадзеяння, садзейнічае больш глыбокаму разуменню і веданню жыцця нашых суседзяў, аб падзеях, якія адбываюцца ў суседніх краінах СНД. Мы, на жаль, з распадам Савецкага Саюза некалькі страцілі ўяўленне аб тым, як жывуць нашы суседзі. Я вельмі ўдзячны інфармацыйным агенцтвам, у прыватнасці Беларускаму тэлеграфнаму агенцтву, за падрабязную інфармацыю аб нашым інтэграцыйным супрацоўніцтве. Для нас БЕЛТА - гэта вялікі памочнік у рабоце па развіцці нашага ўзаемадзеяння. Вядома, не магу не сказаць пра МТРК "Мір", з якой мы таксама цесна ўзаемадзейнічаем. Гэта важная структура для нас у рамках Садружнасці. "Мір" дапамагае нам асвятляць падзеі на прасторы Садружнасці, інфармаваць адзін аднаго аб жыцці, прыродзе, падзеях у краінах СНД", - падкрэсліў Сяргей Лебедзеў.

Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці праходзіць сёння ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. На пасяджэнні пастаянныя прадстаўнікі абмяркуюць дзейнасць Савета па культурным супрацоўніцтве і Савета кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Пастаянныя прадстаўнікі маюць намер таксама разгледзець пытанне аб рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб зоне свабоднага гандлю. Дакумент быў падпісаны 18 кастрычніка 2011 года. Яго асноўная мэта - стварэнне ўмоў для стабільнага развіцця эканомікі ў інтарэсах павышэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва, развіцця ўзаемнага гандлю без перашкод.

Акрамя таго, на сустрэчы члены Савета пастаянных прадстаўнікоў абмяркуюць падрыхтоўку да чарговых пасяджэнняў Савета кіраўнікоў дзяржаў і Савета міністраў замежных спраў СНД, якія пройдуць у Астане 12 і 14 кастрычніка ў вочным фармаце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі