Сцяг Аўторак, 28 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2024, 15:08

"Ламавыя прыёмы ў палітыцы не працуюць". Як у 1996 годзе Лукашэнка вырашыў палітычны крызіс і стаў Бацькам

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Уладу мне даў народ не для таго, каб я аддаў яе нейкім палітычным авантурыстам". Каму і па якой прычыне адрасаваў гэтыя словы Лукашэнка яшчэ ў 1996 годзе? Новы YouTube-праект БЕЛТА раскажа, як гэта было.
 
Праект "Як гэта было" стартуе сёння на YouTube-канале БЕЛТА. Фармат - гістарычны экскурс з актыўным выкарыстаннем архіўных фота, відэа, інтэрв'ю.

Першая частка праекта акунае гледачоў у падзеі 1996 года. Гэта год, калі процістаянне Прэзідэнта і парламента прывяло да палітычнага крызісу ў краіне. Менавіта тады прымалася шмат лёсавызначальных рашэнняў, якія дапамаглі вырашыць сітуацыю. Гэта год, калі прайшоў першы Усебеларускі народны сход, створана першая СЭЗ, арганізаваны першыя "Дажынкi".

І нават Бацькам Прэзідэнта Лукашэнку пачалі называць менавіта ў 1996 годзе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі