Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 сакавіка 2023, 16:22

Лакіза: самай важнай скрэпай у Саюзнай дзяржаве з'яўляецца гістарычная памяць аб ВАВ

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Самай важнай скрэпай у Саюзнай дзяржаве з'яўляецца гістарычная памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, заявіў журналістам дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Лакіза, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Самай важнай нашай скрэпай з'яўляецца гістарычная памяць аб Вялікай Айчыннай вайне. Гэта наша агульная Вялікая Перамога, наша агульная памяць, - сказаў Вадзім Лакіза. - Вучоныя Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, ВНУ, Генеральная пракуратура робяць усё магчымае для таго, каб у рамках крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, якая расследуецца з 2021 года, не засталося белых плям. Усё накіравана на аб'ектыўнае вывучэнне матэрыялаў, якія сёння выяўляюцца ў тым ліку з удзелам нашых расійскіх калег, партнёраў з музеяў, архіўных і навуковых устаноў. Але яшчэ раз падкрэслю - сумесна з пракурорскімі работнікамі, следчымі".

Менавіта таму 22 сакавіка ў Хатыні былі агучаны новыя лічбы генацыду беларускага народа, які ў цэлым пакладзены ў паняцце генацыду савецкага народа, прадоўжыў дырэктар інстытута. "10 961 населены пункт пацярпеў, быў знішчаны, спалены ў гады Вялікай Айчыннай. Гэта практычна 11 тыс. населеных пунктаў, якія сёння ўвекавечаны ў Хатыні ў новым музеі, створаным па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. І гэта лічба чырвоным колерам гарыць у музеі. 216 населеных пунктаў падзялілі лёс Хатыні. Было 186, але 30 населеных пунктаў дабавілася да гэтага самотнага спіса, - адзначыў ён. - Маленькая беларуская вёсачка Хатынь стала сімвалам гэтай трагедыі. Гэта важнейшая скрэпа нашай сумеснай навуковай работы ў галіне захавання гістарычнай памяці, у прынцыпе гістарычнай палітыкі дзвюх братэрскіх дзяржаў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі