ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 26 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 жніўня 2022, 12:05

Краіны ЕАЭС маюць намер падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве рэгулятараў турпаслуг

Фота з архіва
Фота з архіва

12 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі адобрыла праект пагаднення аб адміністрацыйным супрацоўніцтве рэгулятараў турыстычных паслуг краін Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

Пагадненне распрацавана для забеспячэння абароны інтарэсаў спажыўцоў і грамадства ад нядобрасумленных тураператараў з дапамогай эфектыўнага інфармацыйнага абмену. "Дакумент устанаўлівае парадак узаемадзеяння рэгулятараў, што дасць ім магчымасць аператыўна абменьвацца інфармацыяй паміж сабой і прадухіляць правапарушэнні, - растлумачылі ў ЕЭК. - Яны змогуць запытваць і атрымліваць у кампетэнтных органаў іншых краін інфармацыю, у тым ліку аб фактах і прычынах прыцягнення да адказнасці тураператараў, выдадзеных ім дазволах, аб удзельніках турыстычнага рынку і да т.п.".

"Гэтыя механізмы будуць стымуляваць развіццё тургаліны з пашырэннем адзінага рынку на ўсю сферу турызму і сумежных паслуг, адначасова садзейнічаючы забеспячэнню ўзаемнага даверу да тураператараў і турагентаў іншых краін ЕАЭС", - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі