Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лютага 2024, 13:19

Кіраўнік ЦВК Таджыкістана: выбары ў Беларусі арганізаваны на самым высокім узроўні

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары ў Беларусі арганізаваны на самым высокім узроўні, заявіў старшыня ЦВК Таджыкістана Бахціёр Худаёрзада ў час сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Ігарам Карпенкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, атмасфера выбараў адчуваецца ўжо ў аэрапорце. "Па тэлебачанні з 6.00 навіны пачынаюцца з выбараў і завяршаюцца выбарамі, - адзначыў Бахціёр Худаёрзада. - Людзі самі выказваюць сваю волю, самастойна ідуць. Гэта ўсё сведчыць аб тым, што выбары арганізаваны на самым высокім узроўні".

Кіраўнік ЦВК Таджыкістана выказаў падзяку за запрашэнне маніторыць выбары ў Беларусі. "Палітыка нашых прэзідэнтаў - гэта дружба і збліжэнне народаў. Таму і мы прыехалі сюды з самымі добрымі намерамі, каб гэтыя выбары прайшлі на самым высокім узроўні, у спакойнай абстаноўцы і каб народ Беларусі выказаў сваю волю", - сказаў ён.-0-
 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі