ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 4 снежня 2021
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 кастрычніка 2021, 15:02

Кіраўнік КДК абверг фэйкі аб гібелі пацыентаў з-за недахопу кіслароду

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў абверг фэйкі, што распаўсюджваюцца, аб гібелі ў Беларусі пацыентаў з-за недахопу кіслароду. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам пасля нарады ў Прэзідэнта Беларусі з кіраўніцтвам Саўміна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як адзначыў сёння кіраўнік дзяржавы, ніводная інфармацыя не застаецца неправеранай. У тым ліку за апошні час быў укінуты шэраг інфармацыйных падстаў. Намі праведзены кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, якія сведчаць аб тым, што ў пераважнай большасці выпадкаў інфармацыя не пацвярджаецца. Гэта выпадкі, якія падаюцца так, што не было кіслароду і загінулі людзі або людзі ў калідорах (бальніц. - Заўвага БЕЛТА). Гэта не адпавядае рэчаіснасці. Сітуацыя напружаная, але тыя пытанні, якія ёсць на парадку дня, вырашаюцца ў аператыўным парадку", - расказаў кіраўнік КДК.

Паводле яго слоў, адпаведнымі кантрольна-аналітычнымі мерапрыемствамі супрацоўнікі КДК ахапілі фактычна ўсю краіну: "Гэта Мінск, Магілёў, Гомель. Сёння мы глядзелі ў Віцебску, учора былі ў Пінску. Гэта дастаткова вялікая колькасць. Так, сітуацыя ўсюды розная, як і эпідэміялагічная сітуацыя. Але я яшчэ раз паўтару, што пытанні вырашаюцца так, як яны павінны вырашацца".

Як паведамлялася БЕЛТА, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе выказаўся наконт фэйкавай інфармацыі, якая часам з'яўляецца ў інтэрнэце і ў некаторых СМІ. "У нас вельмі шмат пытанняў, якія трэба вырашаць. І гэтыя пытанні нам будуць падкідваць з розных бакоў. Я ўжо на гэта звяртаў увагу: нягоднікаў, інакш не назавеш, у нас хапае, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - У асноўным, вядома, гэта 99,8 працэнта фэйкі. Але ёсць інфармацыя, на якую трэба звяртаць увагу. Таму праходзіць гэты маніторынг. Больш таго, з выездам на месцы", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на тое, што ў цяперашняй сітуацыі вельмі важна выканальніцкая дысцыпліна з боку чыноўнікаў. "Вобразна кажучы, ідзе вайна. І вельмі важна ў гэтай складанай сітуацыі выканальніцкая дысцыпліна, - сказаў ён. - Яшчэ раз папярэджваю: дамовіліся, прынята рашэнне - выконвайце. Гэта сёння галоўнае. Гэта пытанне нашай выжывальнасці. Інакш нас проста як у жорнах ператруць. Калі не з'ядуць, то выплюнуць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі