ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 24 чэрвеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 мая 2021, 15:16

КДК: закупка прэпаратаў за кошт дзяржаўных сродкаў забяспечвае высокі ўзровень вакцынацыі

Фота з архіва
Фота з архіва

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Высокі ўзровень вакцынацыі ў Беларусі забяспечваецца дзякуючы закупцы прэпаратаў за кошт дзяржаўных сродкаў. Аб гэтым расказала журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы Камітэта дзяржкантролю Юлія Аўхукова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнікі вышэйшых органаў аўдыту Беларусі, Славакіі, Венгрыі і Польшчы сёння ў фармаце відэаканферэнцыі абмеркавалі вынікі паралельнага міжнароднага аўдыту па тэме "Ахова насельніцтва ад інфекцыйных захворванняў".

Вышэйшыя кантрольныя органы Беларусі, Славакіі, Венгрыі і Польшчы ў 2020-2021 гадах ацэньвалі дзеючую сістэму ахову насельніцтва ад інфекцыйных захворванняў, а таксама вывучалі эфектыўнасць расходавання сродкаў, што выдзяляюцца на гэтыя мэты. "Ініцыятарам сумеснага мерапрыемства стала Славакія, дзе кантрольныя органы раней правяралі рэзультатыўнасць выкарыстання вакцын. Было вырашана правесці міжнародны аўдыт, які даў бы краінам магчымасць абмяняцца вопытам, - расказала Юлія Аўхукова. - У Беларусі вакцыны закупляюцца цэнтралізавана за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што забяспечвае даволі высокі ўзровень вакцынацыі і, адпаведна, папярэджвае захваральнасць".

Як адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення, праведзеная ў 2019 годзе ў Беларусі вакцынацыя супраць грыпу дала магчымасць папярэдзіць больш за 140 тыс. выпадкаў захворвання. Захваральнасць на грып сярод тых, хто зрабіў прышчэпку, была ў 12,3 раза ніжэйшая, чым сярод непрышчэпленых. "Цэнтралізаваная вакцынацыя забяспечвае больш высокі ўзровень імунізацыі, чым набыццё прэпарату за асабістыя сродкі грамадзян", - падкрэсліла Юлія Аўхукова.

Вынікі аўдыту ў Беларусі паказалі: сістэма аховы насельніцтва ад інфекцыйных захворванняў працуе ў цэлым добра, аднак выяўлены і асобныя праблемы. Высветлілася, што ў рэгіёнах заяўкі на закупку вакцын не заўсёды фарміраваліся ў адпаведнасці з дзеючымі патрабаваннямі.

Гэта прывяло да планавання залішніх сродкаў на набыццё прэпаратаў. Напрыклад, у Брэсцкай вобласці пры складанні заявак не ўлічваліся астаткі вакцын ва ўстановах аховы здароўя, а ў Гомельскай неабгрунтавана завышаліся колькасныя паказчыкі кантынгенту, які падпадае пад вакцынацыю. У Мінску ў заяўкі на закупку вакцын за кошт рэспубліканскага бюджэту ўключаліся прэпараты, што набываюцца за сродкі мясцовага бюджэту. Таксама ўстаноўлена, што не заўсёды эфектыўна выкарыстоўваюцца шматдозавыя прэпараты, асабліва пры вакцынацыі сельскага насельніцтва.

Атрыманая падчас нацыянальных аўдытаў інфармацыя прааналізавана і будзе абагульнена ў падагульняючай справаздачы, якая змяшчае рэкамендацыі па ўстараненні выяўленых недахопаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі