ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 чэрвеня 2023, 16:04

КДК заявіў аб дадатнай дынаміцы са зніжэннем падзяжу жывёлы

9 чэрвеня, Смаргонскі раён /Кар. БЕЛТА/. У канцы мінулага года намецілася і захоўваецца дадатная дынаміка адносна падзяжу жывёлы. Аб гэтым у час наведвання МТК "Вікторыя" КСУП "АграСолы" заявіў журналістам першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Дзмітрый Баско, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тэма падзяжу жывёлы сапраўды вельмі важная. На ўзроўні кіраўніка дзяржавы неаднаразова абазначалася пытанне неабходнасці дакладнага выканання ўсіх рэгламентаў і скарачэння падзяжу. Таму мы сумесна з пракуратурай ажыццяўляем кантроль па гэтым напрамку", - сказаў першы намеснік старшыні.

Каб выключыць негатыўныя фактары, урад і КДК у мінулым годзе зацвердзілі асобную праграму дзеянняў. У маі гэтага года Камітэт дзяржкантролю правёў шэраг кантрольных мерпрыемстваў, наведаўшы больш за 100 аб'ектаў у 30 раёнах. Гаворачы аб выніках кантрольных мерапрыемстваў, Дзмітрый Баско падкрэсліў, што станоўчыя зрухі ёсць. "У канцы мінулага года намецілася і захоўваецца дадатная дынаміка. Аднак не ўсе вобласці змяншаюць паказчыкі, і мы бачым, што не ўсюды прымаюцца належныя меры па навядзенні парадку. Гэта звязана з невыкананнем тэхналогій і непрыняццем належных мер па ўстараненні прычын. Так, 47 раёнаў са 118 паказваюць добрыя вынікі", - дадаў першы намеснік старшыні КДК.

Паводле яго слоў, семінар-нарада праводзіцца для вывучэння лепшых існуючых практык. Акрамя таго, важна паказаць, якія меры павінны быць прыняты ў рабоце з захаванасцю жывёлы для выхаду на добры вынік. "Галоўная прычына падзяжу жывёлы - чалавечы фактар. Паколькі калі чалавек балее душой за сваю справу і зацікаўлены ў выніку, то можна арганізаваць нармальны працэс і забяспечыць захаванасць жывёлы. Пры гэтым задача кіраўнікоў гаспадарак і выканкамаў - стварыць умовы і забяспечыць усім неабходным малочнатаварныя комплексы. Адзначу, што для гэтага павінна быць створана сістэма строгага кантролю за тэхналогіяй і сістэма матывацый. Пры выкананні ўсіх гэтых фактараў будзе станоўчы вынік", - падкрэсліў Дзмітрый Баско.

Ён таксама звярнуў увагу, што ў мінулым годзе па выніках кантрольных мерапрыемстваў больш як 4 тыс. чалавек прыцягнуты да адказнасці, у іх ліку 31 кіраўнік раённых выканаўчых камітэтаў. Узбуджана 115 крымінальных спраў. "Гэтыя паказчыкі нас не радуюць, і хацелася б паляпшэння сітуацыі, - канстатаваў першы намеснік старшыні. - Калі мы выбіралі гаспадаркі, на базе якіх можна было б правесці семінар, мы не разглядалі самыя лепшыя гаспадаркі ў Гродзенскай вобласці. Мы бралі моцных "сераднякоў". Так, вынік, які ёсць у КСУП "АграСолы", сапраўды станоўчы. Тут назіраецца дадатная дынаміка забеспячэння захаванасці жывёлы. Вытворчыя і эканамічныя паказчыкі таксама дастойныя. Іншым гаспадаркам трэба пераймаць станоўчы вопыт, які мы тут убачылі".

Па ініцыятыве Камітэта дзяржкантролю 8-9 чэрвеня ў Гродзенскай вобласці праводзіцца рэспубліканскі семінар-нарада па пытаннях устаранення прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць невытворчаму выбыццю буйной рагатай жывёлы. Удзел у семінары-нарадзе прынялі прадстаўнікі КДК і Мінсельгасхарча, старшыні камітэтаў па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў, кіраўнікі і спецыялісты сельскагаспадарчых арганізацый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі