ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 3 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 мая 2023, 14:23

КДК: парушэнняў пры здачы ЦЭ па рускай і беларускай мовах не выяўлена

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У цэнтралізаваным экзамене па рускай і беларускай мовах прынялі ўдзел больш за 53 тыс. вучняў. Парушэнняў пры здачы ЦЭ не выяўлена. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю.

Іспыты 14 мая прайшлі ў 144 пунктах тэсціравання. У іх прынялі ўдзел 53 094 вучні, або 99,6 працэнта ад ліку тых, хто зарэгістраваўся.

Фактаў парушэнняў сярод маладых людзей, якія здавалі экзамен, не выяўлена. Як удакладнілі ў КДК, адзін вучань не змог прайсці экзамен па стане здароўя. Ён атрымае магчымасць пераздаць прадмет у адзін з рэзервовых дзён.

Другі ЦЭ па выбары выпускніка, у час якога вучні будуць здаваць выбраную імі дысцыпліну, пройдзе 21 мая. Пры сабе трэба мець дакумент, які засведчвае асобу, пропуск і гелевую ручку чорнага колеру. Выкарыстанне ў аўдыторыі мабільных тэлефонаў забаронена, як і любых носьбітаў інфармацыі. Пры гэтым пры здачы прадметаў "хімія" і "фізіка" дазваляецца выкарыстоўваць самыя простыя калькулятары.

Кантраляваць падрыхтоўку і ход правядзення ЦЭ будуць выязныя кантрольна-аналітычныя групы з ліку работнікаў КДК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі