ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 31 мая 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 красавіка 2020, 14:20

КДК адкрые гарачую лінію па пытаннях наяўнасці тавараў у гандлёвай сетцы і росту цэн

Фота з архіва
Фота з архіва

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Камітэце дзяржаўнага кантролю з 6 па 10 красавіка будзе арганізавана гарачая лінія па пытаннях наяўнасці тавараў у гандлёвай сетцы і росту цэн, паведамілі БЕЛТА ў КДК.

Лінія арганізавана для таго, каб забяспечыць аператыўны кантроль за сітуацыяй на спажывецкім рынку.

Жыхары ўсіх рэгіёнаў рэспублікі і Мінска, у тым ліку работнікі прадпрыемстваў гандлю, могуць паведаміць у кантрольнае ведамства аб фактах значнага павышэння цэн на спажывецкія тавары, а таксама аб іх адсутнасці ў гандлёвай сетцы.

Званкі прымаюцца па тэлефоне 8(017) 327-54-09 з 10.00 да 12.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі