ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 ліпеня 2022, 18:57

Касыгін: наш адказ на правакацыі Захаду адназначна будзе адэкватным і жорсткім

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наш адказ на правакацыі Захаду адназначна будзе адэкватным і жорсткім. Аб гэтым заявіў журналістам начальнік галоўнага разведвальнага ўпраўлення - намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Руслан Касыгін, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Тэрыторыя Польшчы, як, зрэшты, і краін Балтыі, ператвараецца ў палігон, на тэрыторыі якога ЗША плануюць развязаць у Еўропе яшчэ адзін крывавы канфлікт супраць Расійскай Федэрацыі і яе саюзнікаў. Сведчаннем такой задумы, дарэчы, з'яўляюцца і праводзімыя мерапрыемствы аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, у рамках якіх адпрацоўваюцца пытанні перакідкі войскаў (сіл), стварэння груповак, іх прымянення і ўсебаковага забеспячэння, а ў якасці праціўніка разглядаюцца Расія і Беларусь, - сказаў Руслан Касыгін. - Асаблівай увагі з пункту гледжання ацэнкі выклікаў і ваенных пагроз, у тым ліку для нашай дзяржавы, заслугоўвае праводзімы комплекс мерапрыемстваў па разгортванні еўрапейскага сегмента сістэмы проціракетнай абароны ЗША. Цяпер у Польшчы завяршаецца працэс уводу ў эксплуатацыю базы проціракетнай абароны. Яшчэ адным дэструктыўным напрамкам дзейнасці Варшавы, які патрабуе пільнай увагі і аналізу, з'яўляюцца пакуль галаслоўныя, але ў той жа час небяспечныя спробы асобных польскіх палітыкаў ініцыяваць вяртанне так званых спрадвечна польскіх зямель, пад якімі маюцца на ўвазе заходнія рэгіёны Украіны і Беларусі".

Такім чынам, мілітарысцкія памкненні Польшчы, якія падаграваюцца заявамі мясцовых палітыкаў і актыўна падтрымліваюцца калектыўным Захадам на чале са Злучанымі Штатамі, прыводзяць да паступальнага павышэння напружанасці ваенна-палітычнай абстаноўкі паблізу граніц Саюзнай дзяржавы, адзначыў начальнік ГРУ. "Больш таго, увесь комплекс ваенных падрыхтовак Захаду, у тым ліку на тэрыторыі Польшчы, сведчыць аб планамернай адпрацоўцы Вашынгтонам і Бруселем пад выглядам стрымлівання пагрозы з Усходу механізмаў стварэння ў самы кароткі тэрмін груповак войскаў (сіл) для іх магчымага прымянення на адпаведных аперацыйных напрамках, а таксама ўсебаковага забеспячэння іх дзеянняў. Па сутнасці, гэта з'яўляецца падрыхтоўкай да вядзення ваенных дзеянняў на ўсходнім напрамку", - падкрэсліў ён. І ўсё гэта на фоне дэградацыі краін Заходняй Еўропы і фактычнай страты імі самастойнасці ў прыняцці рашэнняў.

"У той жа час (і гэта трэба разумець перш за ўсё польскаму кіраўніцтву) у выпадку пачатку канфлікту тэрыторыя Польшчы з яе ваеннай інфраструктурай становіцца першачарговым аб'ектам удару, а менавіта цэнтры прыняцця рашэнняў, элементы сістэмы кіравання, пункты пастаяннай дыслакацыі нацыянальных узброеных сіл, арсеналы і базы, а таксама крытычна важныя аб'екты іх эканомікі і транспартнай інфраструктуры. Як ужо не раз гаварыў кіраўнік дзяржавы, адказ будзе імгненным. Менавіта па іх будуць нанесены ўдары, калі толькі яны паспрабуюць размаўляць з нашай дзяржавай з пазіцыі сілы, - дадаў Руслан Касыгін. - Рэспубліка Беларусь не з'яўляецца прыхільніцай такога сцэнарыя, у гэтым зацікаўлены толькі паслядоўнікі Алена Далеса, якія арганізоўвалі і звяргалі непажаданыя ўрады, выкарыстоўваючы самыя розныя спосабы і метады гібрыднай вайны, з прымяненнем звычайных узбраенняў, дзе чалавечае жыццё не мае ніякай каштоўнасці пры дасягненні пастаўленых мэт. Беларусы міралюбны народ, аднак мы гатовы да розных сцэнарыяў развіцця сітуацыі. Не хацелася б, каб гэты сцэнарый быў ваенным, але на Захадзе павінны добра разумець, што наш адказ на любыя ўзброеныя правакацыі адназначна будзе адэкватным і жорсткім".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі