ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 27 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 студзеня 2020, 12:57

Касманаўты з МКС павіншавалі вучоных з Днём беларускай навукі

Фота Раскосмасу
Фота Раскосмасу

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Касманаўты Раскосмасу Аляксандр Скварцоў і Алег Скрыпачка з арбіты, з борта Міжнароднай касмічнай станцыі павіншавалі навуковую грамадскасць Беларусі з Днём беларускай навукі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук.

"Касмічная галіна Беларусі ўпэўнена развіваецца, - адзначыў Аляксандр Скварцоў. - Асвоена вытворчасць шэрага высокатэхналагічных сістэм, кампанентаў, матэрыялаў для касмічнай тэхнікі. Сумесна з расійскімі калегамі ствараецца новы расійска-беларускі апарат дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Прыборы, створаныя беларускімі вучонымі, паспяхова выкарыстоўваюцца на МКС".

У сваю чаргу Алег Скрыпачка сказаў, што ўсё гэта шмат у чым дзякуючы беларускім вучоным, чые імёны залатымі літарамі ўпісаны ў сусветную навуку. "Жадаем вам заўсёды знаходзіць адказы на самыя складаныя пытанні. Няхай здароўе, шчасце і дабрабыт заўсёды будуць з вамі і вашымі сем'ямі", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі