ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лістапада 2022, 12:48

Карпенка: час патрабуе ўзмацнення ўзаемадзеяння ўсіх сацыяльных слаёў грамадства і інстытутаў

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Час патрабуе ўзмацнення ўзаемадзеяння ўсіх сацыяльных слаёў грамадства і інстытутаў, заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка на восьмых Беларускіх Калядных чытаннях "Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека" ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, такі прадстаўнічы духоўна-адукацыйны форум з'яўляецца адной з найбольш чаканых і па-сапраўднаму важных падзей у грамадскім, культурным, духоўным жыцці краіны. Ён аб'ядноўвае вакол сваіх высакародных ідэй і мэт вялікую колькасць удзельнікаў і гасцей - неабыякавых і дзейных людзей.

"На жаль, сучасны свет становіцца ўсё больш раз'яднаным, агрэсіўным, а маральныя і этычныя нормы размываюцца. Грамадска-палітычныя працэсы, якія хутка мяняюцца, патрабуюць ад органаў дзяржаўнага кіравання, структур, што займаюцца выхаваннем і духоўным станаўленнем моладзі, актывізацыі работы па ўмацаванні традыцыйных каштоўнасцей, захаванні і перадачы найбагацейшай культурнай спадчыны, якую пакінулі нам нашы продкі. У сувязі з гэтым неабходна як ніколі аб'яднаць намаганні розных дзяржаўных структур, грамадскіх аб'яднанняў і царквы для фарміравання ўстойлівага разумення ў грамадзян сваіх духоўна-маральных асноў, вытокаў патрыятызму, фарміравання адказнасці за захаванне міру, згоды і бяспекі на нашай зямлі. А гэта магчыма не толькі шляхам удасканалення прававой прасторы і правядзення работы па павышэнні прававой дасведчанасці насельніцтва, але і шляхам укаранення ў грамадстве агульнавядомых хрысціянскіх пастулатаў пра дабро і зло, праўду і сумленнасць, вернасць і любоў да бліжняга", - сказаў Ігар Карпенка.

Ён дапоўніў, што Цэнтральная выбарчая камісія актыўна ўключылася ў працэс фарміравання прававой культуры моладзі, павышэння даверу грамадзян да выбарчай сістэмы, даследавання канцэптуальных асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы. "Гэта звязана з тым, што выбарчы працэс, нараўне з іншымі сферамі жыццядзейнасці чалавека, таксама зведвае знешнія рызыкі і пагрозы. Сёння мы ўсё часцей назіраем, як электаральныя кампаніі выкарыстоўваюцца для падрыву асноў стабільнасці ў дзяржаве, становяцца аб'ектам умяшання звонку, падпадаюць пад гібрыднае ўздзеянне. Усё гэта патрабуе ад нас пастаяннага ўдасканалення кіраўніцкай дзейнасці, пошуку новых форм і метадаў выхаваўчай работы, фарміравання ўстойлівага імунітэту супраць чужых нам каштоўнасцей. Невыпадкова ў выбарчым заканадаўстве закладзена новае паўнамоцтва Цэнтральнай камісіі па рэалізацыі інфармацыйна-асветнай функцыі ў галіне выбарчых правоў і тэхналогій. І, безумоўна, у гэтай рабоце мы будзем абапірацца на падтрымку ўсіх зацікаўленых органаў дзяржаўнага кіравання і грамадскіх аб'яднанняў", - падкрэсліў ён.

"Сам час патрабуе ад нас узмацнення ўзаемадзеяння паміж усімі сацыяльнымі слаямі грамадства, грамадскімі інстытутамі, для аб'яднання насельніцтва, забеспячэння грамадзянскага міру і згоды, для адстойвання сваёй гістарычнай праўды і процістаяння глабальным выклікам і пагрозам. Перакананы, што мы выстаім у сучасным неспакойным свеце, а наша грамадства будзе прыкладам і надзейнай апорай для далейшага стабільнага развіцця Беларусі", - канстатаваў Ігар Карпенка.

Восьмыя Беларускія Калядныя чытанні "Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар чалавека" пройдуць у Мінску па 26 лістапада. У цэнтры ўвагі - праблемы духоўна-маральнага выбару чалавека і ўсяго чалавецтва ва ўмовах глабалізацыі. Форум прызначаны адказаць на самыя надзённыя пытанні быцця чалавека ў сучасным свеце, раскрыць ролю духоўна-маральных каштоўнасцей, пераемнасці духоўных традыцый у захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці беларускага народа, фарміраванні вобраза будучыні краіны.

Урачыстае адкрыццё Беларускіх Калядных чытанняў адбылося сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі