ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 чэрвеня 2023, 19:43

"Карпатлівая праца, вельмі патрэбная нашай краіне". Качанава павіншавала работнікаў лёгкай прамысловасці

Наталля Качанава. Фота  sb.by
Наталля Качанава. Фота sb.by

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лёгкая прамысловасць - карпатлівая і цяжкая праца, якая вельмі патрэбна Беларусі. Такое меркаванне выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час урачыстай цырымоніі віншавання работнікаў галіны з прафесійным святам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Лёгкая прамысловасць нашай краіны - гэта каля 2 тыс. прадпрыемстваў. У гэтай галіне працуе вялікая колькасць людзей. Гэта карпатлівая і цяжкая праца, якая вельмі патрэбна нашай краіне. Вы ствараеце рэчы, якія, па сутнасці, сталі брэндам Беларусі, - звярнулася Наталля Качанава да прысутных. - Мы бачым, што прадукцыю прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці з задавальненнем набываюць за мяжой. Экспарт па канцэрне "Беллегпрам" за мінулы год склаў больш як $500 млн. "Белвест", "Калінка", "Свiтанак" - спіс паспяховых прадпрыемстваў канцэрна можна прадаўжаць доўга. Мы ганарымся імі".

Фота sb.by
Фота sb.by

Яна нагадала, што Прэзідэнт у мінулым годзе наведваў гандлёвы цэнтр "Сталіца". "Мы зрабілі так, каб там былі прадстаўлены ўсе беларускія вытворцы. У большай ступені гэта, вядома, прадпрыемствы лёгкай прамысловасці. Да канца года ў Мінску мы плануем адкрыць яшчэ адзін гандлёвы цэнтр, дзе будуць прадстаўлены тавары пераважна нашых вытворцаў", - дадала Наталля Качанава.

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што гэта свята важнае асабіста для яе. "Мая маці прапрацавала ўсё жыццё на швейнай фабрыцы, і я ганаруся гэтым. Я ведаю, як няпроста працаваць у гэтай галіне", - падзялілася яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі