
Фота з архіва
19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кароткачасовыя дажджы чакаюцца 19 мая ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Надвор'е ў Беларусі сёння будзе вызначаць атмасферны фронт, які страчвае актыўнасць, на фоне вобласці павышанага атмасфернага ціску. Будзе воблачна, днём з праясненнямі. Раніцай месцамі, а па паўднёвым захадзе ў многіх раёнах пройдуць дажджы. Днём у асобных раёнах чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра днём складзе плюс 14-20 градусаў, а па паўднёвым усходзе краіны - 21-23 градусы цяпла.-0-