ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 верасня 2022, 18:27

Кадлубай: моладзі СД патрэбны пляцоўкі для абмену інтарэсамі, каб будаваць узаемасувязі

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моладзі Беларусі і Расіі трэба больш пляцовак, дзе яны будуць абменьвацца інтарэсамі, гісторыяй, будуць будаваць узаемасувязі. Такое меркаванне сёння журналістам выказаў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай у "Зубраняці", дзе праходзіць Дзень Саюзнай дзяржавы для кадэтаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не так даўно, калі ў нас была агульная дзяржава ў выглядзе Савецкага Саюза, такіх пляцовак было ў дзясяткі разоў больш. Цяпер нам не трэба аб'ядноўвацца, мы можам ствараць інтэграцыйную структуру значна лепш. Сёння моладзі, дзецям, кадэтам у тым ліку, трэба больш пляцовак, дзе яны будуць абменьвацца інтарэсамі, гісторыяй, будаваць узаемасувязі, якія ў далейшым будуць працаваць дзякуючы таму, што ў нас агульная культура, традыцыі, агульныя каштоўнасныя ўстаноўкі. Выхаваўчая работа ў рамках краіны - гэта адно, але калі яна выходзіць на ўзровень інтэграцыйных утварэнняў, то набывае значна большую вагу", - сказаў намеснік міністра адукацыі.

Аляксандр Каблубай падкрэсліў, што вучоба і выхаванне з'яўляюцца складнікамі адукацыі. "Кадэцкая змена ў "Зубраняці" - гэта прыклад выхаваўчага мерапрыемства. Яна праходзіць ужо 15-ы раз, каля 7 тыс. кадэтаў Саюзнай дзяржавы - Расіі і Беларусі - на парытэтных асновах прайшлі гэту змену. Мы робім асаблівы акцэнт на мерапрыемствы, якія рэалізуюцца ў рамках Саюзнай дзяржавы, калі наша молазь Расіі і Беларусі збіраецца на розных пляцоўках, удзельнічае ў розных праектах. Яны вывучаюць сумесную гісторыю, удзельнічаюць у рэканструкцыях гістарычных падзей, такіх, напрыклад, як Вялікая Айчынная вайна, наведваюць вайсковыя часці, выязджаюць на экскурсіі, збліжаюцца", - адзначыў ён.

У кадэцкай змене прымаюць удзел 42 дэлегацыі вучняў з 20 рэгіёнаў Расіі і ўсіх абласцей Беларусі і Мінска.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі