ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 23 ліпеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 чэрвеня 2021, 17:07

Качанава: сярод рацыяналізатараў на вытворчасці ёсць будучыя вучоныя і выкладчыкі ВНУ

Наталля Качанава
Наталля Качанава

23 чэрвеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Будучых вучоных, моцных выкладчыкаў ВНУ неабходна шукаць і сярод практыкаў і рацыяналізатараў на вытворчасці. Такое меркаванне сёння журналістам выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пытанням падрыхтоўкі навуковых кадраў для ВНУ краіны, прыцягнення ў навуку моладзі было прысвечана пасяджэнне экспертна-кансультатыўнага савета пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі, якое сёння прайшло на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Удзел у ім прынялі рэктары ВНУ, прадстаўнікі Мінадукацыі, мясцовай улады, а таксама эксперты ў гэтай сферы.

"Сёння мы бачым, што сярэдні ўзрост прафесарска-выкладчыцкага складу ў ВНУ даволі высокі, таму важна, каб у якасці выкладчыкаў ва ўніверсітэты прыходзілі маладыя людзі. Папаўненне гэтых кадраў - сур'ёзная задача. Сёння прагучала нямала прапаноў на тэму таго, як зацікавіць маладых людзей абараняцца, займацца навукай, перадаваць свае веды і вопыт студэнтам ВНУ", - адзначыла Наталля Качанава. Яна падкрэсліла, што прапановы мелі разнапланавы характар. Частка з іх датычылася пэўных ільгот і прэферэнцый для маладых вучоных. Хоць і так у краіне ў гэтым напрамку зроблена і робіцца нямала.

"Яшчэ адна прапанова - шукаць таленавітых будучых вучоных на прадпрыемствах, на вытворчасці сярод, напрыклад, рацыяналізатараў. Яны часам адыходзяць у цень, напрыклад, не жадаючы звязвацца з папяровай работай, афармляць сваё адкрыццё", - звярнула ўвагу старшыня Савета Рэспублікі.

Наталля Качанава адзначыла, што развіццё краіны немагчыма без падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў і неабходна ўдзяліць увагу менавіта тым, хто будзе вучыць будучых спецыялістаў. Паводле яе слоў, гэта павінны быць прафесіяналы, але не менш важны грамадзянскія якасці, уменне не проста вучыць, але і выхоўваць.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Андрэй Іванец падкрэсліў важнасць прыцягнення ў навуку моладзі. "Сёння навуковая сфера забяспечвае гуманітарную і грамадскую бяспеку краіны. Асаблівую актуальнасць гэта пытанне набывае ва ўмовах санкцыйнага націску. Развіццё эканомікі краіны мы зможам забяспечыць толькі пры наяўнасці ўласных кадраў і тэхналогій", - адзначыў ён. Паводле яго слоў, важна стварыць умовы не толькі для прыходу моладзі ў навуку, але і для выканання дысертацыйных даследаванняў на самым высокім узроўні. Для гэтага важна пастаянна абнаўляць і ўдасканальваць матэрыяльную базу навукі, а самі даследаванні павінны быць арыентаваны на патрэбнасці эканомікі.

Рэктар ГрДу імя Янкі Купалы Ірына Кітурка адзначыла, што зацікаўліваць маладых людзей навукай неабходна пачынаць не з універсітэцкай, а са школьнай парты, а магчыма яшчэ раней. Важна сфарміраваць сістэму пошуку і замацавання ў навуцы таленавітых дзяцей.

Таксама ўдзельнікі пасяджэння наведалі навукова-тэхналагічны парк ГрДу імя Янкі Купалы, пагутарылі з яго рэзідэнтамі, таксама і з ліку студэнтаў універсітэта, азнаёміліся з узорамі выпускаемай там прадукцыі.-0-

Фота Леаніда Шчаглова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі