ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 11 жніўня 2022
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 ліпеня 2022, 15:21

Качанава: нам вельмі пашанцавала, што Беларусь і Расію ўзначальваюць такія мудрыя кіраўнікі

1 ліпеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Нам вельмі пашанцавала, што Беларусь і Расію ўзначальваюць такія мудрыя кіраўнікі, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на пленарным пасяджэнні "Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў Саюзнай дзяржавы" ІХ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіць у Гродне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У многім цяперашняя беспрэцэдэнтная дынаміка беларуска-расійскага супрацоўніцтва на ўсіх узроўнях развіваецца дзякуючы кіраўнікам нашых дзяржаў. Нам вельмі пашанцавала, што Беларусь і Расію ўзначальваюць такія мудрыя кіраўнікі. Гэта сапраўдныя лідары, якія бязмерна любяць свой народ, сваю Айчыну і робяць усё магчымае, а часам і немагчымае для захавання суверэнітэту і абароны карэнных інтарэсаў нашых краін, умацавання пазіцый Саюзнай дзяржавы. Бадай, у сучасным свеце практычна не засталося палітыкаў роўнай ім велічыні", - сказала Наталля Качанава.

Сучасныя рэаліі на знешнім контуры такія, што адказная палітыка замяняецца палітыканствам, напышлівым пафасным шоу, адзначыла спікер. "Там усё менш кіраўнікоў з адбіткам сумлення на твары: агульначалавечыя каштоўнасці становяцца разменнай манетай за асабістыя дывідэнды, а выбудаваныя на працягу многіх дзесяцігоддзяў стратэгічныя адносіны ў адзін момант разрываюцца нічым не падмацаванымі слоўнымі бравадамі. Цэлыя нацыі і народы сірацеюць пры наяўнасці афіцыйнага ўрада ў іх дзяржавах. Трэба прызнаць: ім сапраўды складана не стаць абязлічанымі, працівіцца таму, каб не трансліраваць чужую волю, не выконваць каманды знешніх сіл", - падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.

"Сапраўднае майстэрства ў такой сітуацыі - захаваць уласны голас, адстаяць сваё права людзьмі звацца і прытрымлівацца тых жыццёвых прынцыпаў, якія называюцца чалавечнасцю", - дапоўніла Наталля Качанава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі