ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 24 чэрвеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 мая 2021, 17:02

Качанава: мы адказныя за перадачу наступным пакаленням святой памяці аб ваенных падзеях

У час ускладання
У час ускладання

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сумесна з сенатарамі ўсклала сёння кветкі да стэлы "Мінск - горад-герой", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Напярэдадні святкавання Дня Перамогі Наталля Качанава і члены Савета Рэспублікі ўшанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

"Для нас гэта свята святое, і мы заўсёды сустракаем яго з пачуццём гонару за свой народ, сваю краіну, за нашы старэйшыя пакаленні, якія абаранілі для нас свабоду. Вядома, і з пачуццём адказнасці, якая ўскладзена на нас за тое, каб мы перадавалі гэту святую памяць аб тых страшных падзеях пакаленням, якія ідуць за намі. Акрамя таго, з пачуццём радасці, што над нашай Беларуссю - мірнае неба", - адзначыла Наталля Качанава.

Паводле яе слоў, нельга забываць аб страшных ваенных падзеях. "Вельмі хацелася б, каб кожны чалавек на нашай зямлі ўсведамляў: самае галоўнае ў жыцці - гэта мір. Мы бязмерна ўдзячныя ветэранам, тым людзям, якія ў тыя страшэнныя дні абаранілі незалежнасць нашай краіны. Нізкі ім паклон. Мы павінны аб гэтым памятаць. Беларусь памятае, і мы гэта памятаем", - дадала старшыня Савета Рэспублікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі