ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 жніўня 2022, 18:38

Качанава - Маладзёжнаму парламенту: ад вашых ідэй і ініцыятывы залежыць, якой будзе наша краіна

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава прыняла ўдзел у пасяджэнні Маладзёжнага парламента другога склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Качанава падкрэсліла, што моладзь у сацыяльнай палітыцы дзяржавы - асноватворны напрамак. "Вы ведаеце, якую ўвагу ўдзяляе моладзі Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка, падтрымліваючы яе абсалютна па ўсіх напрамках. Прэзідэнт вельмі дакладна гаворыць, што вы - будучыня нашай краіны. І якой будзе наша краіна, у многім залежыць ад вас, вашых ідэй, ініцыятывы, вашых адносін да краіны і народа, ад той падтрымкі, якую вы аказваеце ўладзе ў вырашэнні задач, што стаяць перад намі", - сказала яна ў прывітальным слове.

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла, што маладзёжныя парламентарыі першага склікання працавалі ў няпросты час. "Іх выбранне праходзіла ў 2020 годзе. У наступныя два гады адбыліся сур'ёзныя падзеі ў жыцці краіны, але савет сябе зарэкамендаваў: хлопцы і дзяўчаты заклалі добрыя традыцыі, якія трэба прадаўжаць. Традыцыі сапраўды добрыя, таму што ініцыятывы, з якімі выступалі хлопцы і дзяўчаты, былі падтрыманы, яны знайшлі свой далейшы працяг. Важна, што такі рух знаходзіць водгук у маладых людзей. Калі мы праводзім сустрэчы з моладдзю, многія цікавяцца, як можна трапіць у маладзёжны савет. Сёння ў ім ёсць прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў - 138 чалавек з усіх райцэнтраў і гарадоў цяпер будуць працаваць поплеч з намі. Сярод іх моладзь, што жыве ў невялікіх раённых цэнтрах, яны таксама павінны адчуваць імпульс гэтага жыцця. Мяне здзівіла, што з 138 прадстаўнікоў 128 - маладыя людзі, маючыя вышэйшую адукацыю, і практычна ўся працуючая моладзь, інакш кажучы, студэнтаў толькі некалькі чалавек. Астатнія - гэта тыя, хто ўжо сёння працуе: нехта ў сельскай гаспадарцы, нехта ў адукацыі, ахове здароўя. Мы бачым, наколькі яны падрыхтаваны, таму што пытанні, агучаныя імі на нашай дыялогавай сустрэчы, - пытанні абсалютна сталых людзей, якія добра разумеюць працэсы, што адбываюцца не толькі ў нашай краіне, а і ў свеце ў цэлым", - адзначыла Наталля Качанава.

Пасля заканчэння сустрэчы старшыня Савета Рэспублікі павіншавала членаў прэзідыума Маладзёжнага парламента і ўручыла ім значкі, сувеніры і кветкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі