ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 3 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 мая 2023, 20:15

Якія напрамкі беларускага старшынства ў АДКБ з'яўляюцца прыярытэтнымі, расказаў Вальфовіч

кія напрамкі беларускага старшынства ў АДКБ з'яўляюцца прыярытэтнымі, расказаў Вальфовіч

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На выязным пасяджэнні Савета Парламенцкай асамблеі АДКБ, якое праходзіць у Мінску, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч давёў да ўвагі ўдзельнікаў прыярытэтныя напрамкі беларускага старшынства ў АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Вальфовіч звярнуў увагу, што Беларусь ажыццяўляе старшынства ў Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы ў няпростых палітычных умовах. Дэвіз беларускага старшынства - "Праз салідарнасць і супрацоўніцтва - да міру і бяспекі". Былі вызначаны прыярытэтныя напрамкі. Першы з іх - гэта ўрэгуляванне крызісных сітуацый і недапушчэнне далейшай дэстабілізацыі ў зоне адказнасці арганізацыі.

"У рамках гэтага напрамку Беларусь прыкладае ўсялякія дыпламатычныя намаганні, накіраваныя на дээскалацыю напружанасці, змяншэнне канфліктнага патэнцыялу, а таксама на павышэнне ўзроўню ўзаемнага даверу, - заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі. - Сённяшняе мерапрыемства з'яўляецца яшчэ адным важным крокам у гэтым напрамку. Кіраўнік беларускай дзяржавы неаднаразова вылучаў ініцыятывы аб мірным урэгуляванні канфлікту. Перш за ўсё ва Украіне, а таксама ў больш глабальным маштабе. Мы гатовы прадаўжаць гэту работу. Мінскія пляцоўкі адкрыты для вырашэння супярэчнасцей і канструктыўнага дыялогу. У тым ліку для прадухілення канфліктаў, якія існуюць на тэрыторыі Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы".

Дзяржсакратар Савета бяспекі падкрэсліў, што другі напрамак - эфектыўнае пазіцыянаванне арганізацыі на знешнім контуры праз развіццё супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі і трэцімі краінамі. "Мы выступаем з ініцыятывай правядзення ў Мінску ў кастрычніку міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню па праблематыцы еўразійскай бяспекі. Туды будуць запрошаны прадстаўнікі дзяржаў - членаў АДКБ, ШАС і іншых дружалюбных краін, а таксама вышэйшых службовых асоб сакратарыятаў ААН, СНД і іншых міжнародных арганізацый", - сказаў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Трэці прыярытэтны напрамак - гэта павышэнне гатоўнасці кампанентаў войскаў АДКБ да выканання задач па прызначэнні, а таксама ўмацаванне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва дзяржаў - членаў арганізацыі. Для ўдасканалення і падрыхтоўкі калектыўных сіл на тэрыторыі Беларусі ў 2023 годзе запланаваны шэраг сумесных вучэнняў. У рамках сумеснага аператыўна-стратэгічнага вучэння арганізацыі "Баявое братэрства - 2023" з 1 па 6 верасня пройдуць вучэнні "Узаемадзеянне", "Пошук", "Эшалон", "Бар'ер" і "Скала". "Усе гэтыя вучэнні рыхтуюцца, і беларускі бок прыме ўсе меры, каб яны якасна і арганізавана прайшлі на палігонах Беларусі", - праінфармаваў Аляксандр Вальфовіч.

Чацвёртым прыярытэтным напрамкам стане нарошчванне патэнцыялу АДКБ у інфармацыйна-аналітычнай сферы. "Для гэтага плануецца арганізацыя сустрэч кіраўнікоў нацыянальных аналітычных цэнтраў стратэгічных даследаванняў у Мінску ў гэтым годзе. Фарміраванне сеткі нацыянальных аналітычных цэнтраў дзяржаў - членаў арганізацыі, кансалідацыя намаганняў аналітычнай супольнасці АДКБ у сучасных умовах - гэта важнейшая задача. Для рэалізацыі гэтага напрамку Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў прадпрымае пэўныя крокі. Сёння арганізацыя як ніколі мае патрэбу ў канструктыўнай аналітычнай рабоце, каб мы маглі дзяліцца поглядамі на знешнія і ўнутраныя пагрозы нацыянальнай бяспецы", - сказаў на заканчэнне Аляксандр Вальфовіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі