ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 23 сакавіка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 студзеня 2023, 17:21

Як правільна запаўняць кнігу ўліку даходаў і расходаў пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання

Фота з архіва
Фота з архіва

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўстаноўлена форма кнігі ўліку даходаў і расходаў арганізацый, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, і зацверджана інструкцыя аб парадку яе запаўнення. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства фінансаў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Нацыянальнага статыстычнага камітэта ад 28 лістапада 2022 года нумар 35/54/75/133, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з інструкцыяй гаспадарчыя аперацыі за справаздачны перыяд у кнізе ўліку даходаў і расходаў павінны быць адлюстраваны ў храналагічнай паслядоўнасці на аснове першасных уліковых дакументаў і іншых дакументаў, якія пацвярджаюць факт правядзення гасаперацыі. Паказчыкі ў беларускіх рублях адлюстроўваюцца з дакладнасцю два знакі пасля коскі.

Кніга запаўняецца па ўстаноўленай форме на папяровых носьбітах і (або) у электронным выглядзе. Яе можна весці ў электронным выглядзе ў асабістым кабінеце плацельшчыка.

Калі неабходна дэталізацыя ўліку, то ў форму кнігі (акрамя выпадкаў, калі яна вядзецца ў асабістым кабінеце плацельшчыка) арганізацыі могуць уводзіць дадатковыя графы, радкі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі