
19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь дэманструе дастатковы прагрэс і высокія вынікі ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Аб гэтым заявіла першы намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кухарэвіч на пасяджэнні Савета па ўстойлівым развіцці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Алена Кухарэвіч нагадала, што з 2020 года сусветная статыстычная супольнасць пачала падводзіць прамежкавыя вынікі рэалізацыі Парадку дня - 2030. Белстат таксама далучыўся да гэтай ініцыятывы.
"Праведзены аналіз паказаў, што забяспечаны дастатковы прагрэс і дасягнуты высокія вынікі па МУР 1 "Ліквідацыя галечы", МУР 4 "Якасная адукацыя", МУР 6 "Чыстая вада і санітарыя", МУР 9 "Індустрыялізацыя, інавацыі і інфраструктура", МУР 14 "Захаванне і рацыянальнае выкарыстанне акіянаў, мораў і марскіх рэсурсаў" і МУР 17 "Партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця", - расказала першы намеснік старшыні Белстата.
Статыстычныя даныя таксама сведчаць аб скарачэнні няроўнасці паміж жанчынамі і мужчынамі. Краіна ўтрымлівае высокія пазіцыі ў міжнародных рэйтынгах. Так, у сферы эканамічнага ўдзелу і кар'ерных магчымасцей Беларусь займае пятае месца. Гэта лепшы вынік у рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі.
Разам з тым Алена Кухарэвіч звярнула ўвагу, што асобныя паказчыкі патрабуюць дадатковых намаганняў: гэта зніжэнне ўзроўню смяротнасці і вытворчага траўматызму, навучанне насельніцтва запатрабаваным на рынку працы навыкам, захаванне зялёных зон пры праектаванні гарадской забудовы, вырашэнне праблем з браканьерствам.-0-