ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 28 верасня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 мая 2023, 11:50

Хрэнін заявіў аб трансфармацыі тэрабароны ў паўнацэнную баявую сістэму

26 мая, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Тэрытарыяльная абарона з забеспячальнай сістэмы трансфармуецца ў паўнацэнную баявую. Аб гэтым заявіў міністр абароны генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін на адкрыцці збору "Ваенная бяспека і абарона Рэспублікі Беларусь" у Гомелі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пад кіраўніцтвам Віктара Хрэніна ў Гомелі сёння стартаваў штогадовы збор. Яго ўдзельнікамі сталі старшыні абласных і Мінскага гарадскога выканкамаў, ваенныя камісары рэгіёнаў і сталіцы. Як адзначыў міністр абароны, збор праводзіцца ўжо дзявяты раз. У адпаведнасці з рашэннем кіраўніка дзяржавы такія зборы арганізуюцца ў мэтах павышэння ўзроўню ведаў кіруючага складу абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў у пытаннях абароны дзяржавы і тэрытарыяльнай абароны ў прыватнасці. "Гомельская вобласць не выпадкова выбрана месцам збору ў бягучым годзе. Усе мы з'яўляемся сведкамі канфлікту, які адбываецца паміж Расіяй і Украінай, які быў па-майстэрску створаны і накіроўваецца рукамі ЗША і Вялікабрытаніі з задзейнічаннем рэсурсаў Еўропы. У выніку непасрэдна каля нашых граніц, у непасрэднай блізкасці ад нас гінуць мірныя людзі, нашы браты з аднаго і другога боку", - адзначыў ён. Кіраўнік ведамства нагадаў словы Прэзідэнта, што беларуская міралюбнасць не сінонім ахвярнасці, а ў выпадку любой агрэсіі адказ будзе хуткім і жорсткім.

Таксама Віктар Хрэнін падкрэсліў, што сучаснае развіццё ваенна-палітычнай абстаноўкі ў свеце і непасрэдна вакол Беларусі патрабуе ўвагі да пытанняў абараназдольнасці краіны. "Мы вывучаем і аналізуем развіццё сітуацыі ва Украіне. Але ўжо цяпер можна зрабіць выснову, што процідзеянне наступаючым войскам ажыццяўляецца комплексна ўсімі існуючымі сіламі не толькі ваеннай арганізацыі дзяржавы, але і мясцовымі органамі ўлады, а тэрытарыяльная абарона з забеспячальнай сістэмы трансфармуецца ў паўнацэнную баявую. Усё гэта падкрэслівае неабходнасць больш цеснага ўзаемадзеяння кіраўнікоў абласцей і раёнаў, ваенных камісараў і камандуючых войскамі", - сказаў ён.

Збор "Ваенная бяспека і абарона Рэспублікі Беларусь" праводзіцца для павышэння ўзроўню ведаў кіруючага складу абласных, Мінскага гарадскога выканкамаў у пытаннях сумесных дзеянняў войскаў у сучасных узброеных канфліктах. У праграме - тэарэтычныя і практычныя заняткі, дэманстрацыя эпізоду выканання падраздзяленнямі тэрытарыяльных войскаў такіх задач, як вядзенне барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі праціўніка. Таксама запланавана каманднае і асабістае першынство па стральбе з пісталета.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі