ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 ліпеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 мая 2022, 15:17

Хрэнін: разведвальная авіяцыя НАТА вывучае тэрыторыю Беларусі

Фота з архіва ТАСС
Фота з архіва ТАСС

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Разведвальная авіяцыя НАТА вывучае тэрыторыю Беларусі. Аб гэтым заявіў журналістам міністр абароны Віктар Хрэнін пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віктар Хрэнін адзначыў, што ў Еўропе, недалёка ад беларускіх граніц, праводзяцца вучэнні краін НАТА. Адно з іх - "Абаронца Еўропы - 2022". Пад яго выглядам праводзяцца дадатковыя манеўры - усяго 21 вучэнне. Паводле слоў міністра, усе гэтыя манеўры аб'яднаны агульнай задумай. Большасць ваеннаслужачых, якія ўдзельнічаюць у вучэннях, - гэта ваенныя Злучаных Штатаў.

Таксама каля беларускіх граніц праводзяцца палёты разведвальнай авіяцыі. Іх штодзень фіксуецца вялікая колькасць.

"Мы цудоўна разумеем, што ўсе тыя палёты, якіх адбываецца дзясяткі за суткі, гэта аператыўнае вывучэнне тэрыторыі, падрыхтоўка лётчыкаў, якія вывучаюць, глядзяць. Нас гэта не можа не трывожыць. Не дай бог, каб гэта стала тэатрам ваенных дзеянняў у будучым, - сказаў міністр абароны. - Мы за гэтым вельмі пільна сочым, выпрацоўваем комплекс мер, каб не дапусціць пераходу ў гарачую фазу гэтага напружання, якое склалася вакол нашых граніц".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі