ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 30 верасня 2022
Мінск +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 жніўня 2022, 16:44

Хрэнін: 74-ы асобны полк па праву займае лідзіруючую пазіцыю сярод воінскіх часцей сувязі

Віктар Хрэнін. Фота з архіва
Віктар Хрэнін. Фота з архіва

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 74-ы асобны полк сувязі па праву займае лідзіруючую пазіцыю сярод воінскіх часцей сувязі. Аб гэтым заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства абароны.

Віктар Хрэнін павіншаваў ваеннаслужачых, ветэранаў і цывільны персанал 74-га асобнага Берлінскага Чырванасцяжнага ордэна Аляксандра Неўскага палка сувязі з 80-годдзем з дня ўтварэння. Міністр абароны адзначыў слаўны шлях і цяжкія выпрабаванні, праз якія полк прайшоў у час Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівую мужнасць і доблесць праявілі воіны-сувязісты ў ходзе аперацыі "Баграціён".

"Сённяшняе пакаленне ваеннаслужачых 74-га асобнага палка сувязі дастойна прадаўжае традыцыі пакалення пераможцаў. Асабовы склад воінскай часці забяспечвае кругласутачную работу стацыянарных вузлоў сувязі. Воіны-сувязісты паспяхова асвойваюць сучасныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі, распрацаваныя і мадэрнізаваныя на прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь. Свой 80-гадовы юбілей асабовы склад палка сустракае высокімі дасягненнямі ў ратнай вучобе і воінскай дысцыпліне. Полк па праву займае лідзіруючую пазіцыю сярод воінскіх часцей сувязі", - сказаў у сваім віншаванні Віктар Хрэнін.

На заканчэнне ён пажадаў ваеннаслужачым, цывільнаму персаналу і ветэранам палка дабрабыту і поспехаў у службе на карысць Радзімы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі