Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 красавіка 2024, 17:10

"Халаднаватае надвор'е будзе ўтрымлівацца". Сіноптыкі далі прагноз на 19-24 красавіка

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ападкі ў выглядзе дажджу са снегам, моцны вецер і начныя замаразкі прагназуюцца ў Беларусі з 19 па 24 красавіка. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Да канца гэтага тыдня вясна возьме паўзу. Тэрыторыя нашай краіны будзе знаходзіцца пад пераважным уплывам цыкланічных віхраў і іх верных спадарожнікаў - атмасферных франтоў. Уключаючы ў свае сістэмы масівы вільготнага паветра, франтальныя раздзелы будуць прыносіць ападкі рознай фазы і інтэнсіўнасці, дыскамфорту будзе дабаўляць моцны парывісты вецер. Разам з тым у рэспубліцы будзе ўтрымлівацца халаднаватае надвор'е. Начныя мінімумы будуць у межах ад плюс 1 да плюс 6 градусаў, месцамі, а ў ноч на суботу па Віцебскай вобласці на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі ад 0 да мінус 3 градусаў. Пры гэтым калі ў пятніцу дзённы фон тэмператур будзе вагацца ад плюс 2 градусаў па паўночным усходзе да плюс 11 градусаў па паўднёвым захадзе, то ў гэтыя выхадныя на сярэдзіну дня слупкі тэрмометраў паднімуцца да адзнак плюс 7-15 градусаў", - адзначылі ў Белгідрамеце.

У пятніцу, 19 красавіка, на большай частцы тэрыторыі пройдуць ападкі (дождж, мокры снег, снег), ноччу і раніцай па паўночна-ўсходняй частцы - моцныя ападкі. У начны і ранішні час на асобных участках дарог утворыцца галалёдзіца. Па ўсходняй частцы ноччу месцамі, а днём у многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 1-6 градусаў, а месцамі па поўначы - ад 0 да мінус 2 градусаў. Тэмпература паветра днём будзе вагацца ад плюс 2 градусаў па паўночным усходзе да плюс 11 градусаў па паўднёвым захадзе.

У суботу, 20 красавіка, ноччу месцамі пройдуць невялікія ападкі (дождж, мокры снег), раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны - кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог утворыцца галалёдзіца. Ноччу будзе плюс 1-3 градусы, месцамі, а па Віцебскай вобласці на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца замаразкі ад 0 да мінус 3 градусаў. Днём тэмпература паднімецца да плюс 8-15 градусаў.

У нядзелю, 21 красавіка, ноччу месцамі, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі прагназуюцца дажджы. У дзённы час у паўднёва-ўсходніх раёнах месцамі моцныя дажджы. Днём на большай частцы тэрыторыі парывы ветру дасягнуць 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу будзе ў межах ад плюс 1 да плюс 6 градусаў, а месцамі на поўначы чакаюцца замаразкі 0 - мінус 2 градусы. Днём паветра прагрэецца да плюс 7-14 градусаў.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, рабочы тыдзень таксама пачнецца з сырога і ветранага надвор'я. Адказнымі за надвор'е ў Беларусі будуць франтальныя раздзелы і больш свежыя паветраныя масы, якія не толькі прадоўжаць рабіць надвор'е воблачным, але і прынясуць у рэспубліку новыя порцыі ападкаў у выглядзе мокрага снегу і дажджу.

У панядзелак, 22 красавіка, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах - моцныя ападкі, у многіх раёнах - узмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Ноччу слупкі тэрмометра пакажуць плюс 1-7 градусаў, а днём - ад плюс 2 градусаў на паўночным захадзе да плюс 13 градусаў на ўсходзе.

У аўторак, 23 красавіка, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог утвараецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-5 градусаў, а ў асобных раёнах магчымы замаразкі да 0 - мінус 1 градуса. Днём прагназуецца плюс 2-9 градусаў.

У сераду, 24 красавіка, ноччу на большай частцы тэрыторыі рэспублікі, а днём месцамі магчымы кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы будзе плюс 1-3 градусы, месцамі - замаразкі ад 0 да мінус 3 градусаў. Днём сіноптыкі абяцаюць плюс 2-9 градусаў, а па поўдні да плюс 12 градусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі