ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 8 снежня 2022
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 верасня 2022, 18:18

Гусакоў: першым касманаўтам суверэннай Беларусі хутчэй за ўсё стане дзяўчына

Фота з архіва
Фота з архіва

28 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Першым касманаўтам суверэннай Беларусі хутчэй за ўсё стане дзяўчына. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў у кулуарах экспертна-медыйнага форуму "Прамысловае і навукова-тэхналагічнае супрацоўніцтва Расіі і Беларусі. Навука. Космас. Адукацыя", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Гусакоў адзначыў, што палёт беларускага касманаўта абмяркоўваўся сёння на сустрэчы з кіраўніком "Раскосмаса" Юрыем Барысавым. "Мы павінны прадставіць групу нашых прэтэндэнтаў для медыцынскага абследавання літаральна ў бліжэйшыя дні. Павінен быць адобраны наш касманаўт, думаю, што гэта будзе дзяўчына - і асноўны касманаўт, і дублёр", - сказаў старшыня Прэзідыума НАН.

"Група адабрана салідная. Тут (у Расіі. - Заўвага БЕЛТА) яны пройдуць глыбокае медыцынскае абследаванне, а далей падрыхтоўка. І тут вельмі вялікая дапамога Расіі па ўсіх пытаннях", - адзначыў Уладзімір Гусакоў.

Ён удакладніў, што папярэдняя група адабрана ў складзе 20 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі