ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 1 чэрвеня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 студзеня 2023, 12:00

Графік і маршруты некаторых паяздоў зменяцца 26 студзеня з-за рамонту на Баранавіцкім чыгуначным вузле

Фота з архіва
Фота з архіва

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Графік і маршруты некаторых паяздоў зменяцца 26 студзеня ў сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на Баранавіцкім чыгуначным вузле, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

У прыватнасці, поезд нумар 737 Мінск - Брэст адпраўленнем з Мінска ў 13.15 будзе рухацца з прыпынкам па станцыі Баранавічы-Цэнтральныя (замест станцыі Баранавічы-Палескія). Таксама крыху зменіцца час прыбыцця і адпраўлення поезда нумар 680 Гродна - Віцебск па станцыях Баранавічы-Цэнтральныя, Гарадзея, Стоўбцы і Койданава.

Акрамя таго, 26 студзеня некаторыя паязды рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастках Мінск - Баранавічы і Баранавічы - Брэст будуць рухацца змененым маршрутам і раскладам. У прыватнасці, поезд нумар 6302 Брэст-Цэнтральны - Баранавічы-Палескія будзе рухацца да станцыі Баранавічы-Цэнтральныя, а поезд нумар 6305 Баранавічы-Палескія - Брэст-Цэнтральны адправіцца са станцыі Баранавічы-Цэнтральныя ў 10.32.

У БЧ просяць пасажыраў з разуменнем паставіцца да такіх абставін і ўлічваць іх пры планаванні паездак. Больш падрабязную інфармацыю аб змяненні ў раскладзе руху паяздоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі, у афіцыйным мабільным дадатку "БЧ. Мой поезд", а таксама па тэлефоне кантакт-цэнтра БЧ 105.

Беларуская чыгунка просіць прабачэння ў пасажыраў за часовыя нязручнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі