
20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі расказаў аб рабоце па ўдасканаленні кантрольнай дзейнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў краіне праведзена вялікая работа па змяненні метадаў кантралюючых (наглядных) органаў, значна ўзмоцнена работа па прафілактыцы і папярэджанні парушэнняў, адзначыў Васіль Герасімаў.
"Цяпер удасканаленне кантрольна-нагляднай дзейнасці мэтазгодна разглядаць не ў плоскасці яе фізічнага скарачэння, а ў плоскасці ўзмацнення работы па прафілактыцы, пошуку прычын і ўмоў, якія выклікаюць парушэнні. А таксама скарачэнні патрабаванняў, якія прад'яўляюцца да суб'ектаў гаспадарання", - падкрэсліў старшыня КДК.
Васіль Герасімаў дадаў, што пашыраецца практыка выкарыстання кантралюючымі (нагляднымі) органамі прэвентыўных мер за кошт укаранення і выкарыстання інфармацыйна-аналітычных сістэм і тэхналогій, якія даюць магчымасць аддалена праводзіць аналіз дзейнасці суб'ектаў гаспадарання.
"Мы пастаянна працуем над удасканаленнем падыходаў да ажыццяўлення кантролю і нагляду з улікам таго, што дзяржава заканадаўча гарантавала добрасумленным суб'ектам мінімальнае ўмяшанне са свайго боку ў іх дзейнасць", - канстатаваў старшыня КДК.-0-