ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 чэрвеня 2023, 19:26

Генпракуратура: некаторыя сістэмныя недахопы ў сістэме аховы здароўя ўжо ўстараняюцца

Фота з архіва
Фота з архіва

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некаторыя сістэмныя недахопы ў сістэме аховы здароўя ўжо ўстараняюцца, паведаміў БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Вячаслаў Дземідовіч.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы пытанні законнасці ў сферы аховы здароўя знаходзяцца на асаблівым кантролі органаў пракуратуры.

Паводле слоў Вячаслава Дземідовіча, у полі зроку - усе ўстановы аховы здароўя: ад фельчарска-акушэрскіх пунктаў да сталічных бальніц і рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў.

Як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення Генпракуратуры, устаноўлены сістэмныя недахопы, якія ўжо цяпер устараняюцца.

Па патрабаванні пракурораў сотні грамадзян пастаўлены ў чаргу на правядзенне аперацый па эндапратэзаванні, шэраг з іх праапераваны ўжо.

Умяшанне пракурораў дазволіла выявіць праблемы, якія датычацца забеспячэння даступнасці медыцынскай дапамогі ў вёсцы, прывядзення ў належны стан фельчарска-акушэрскіх пунктаў, забеспячэння іх лякарствамі.

Выяўлены недахопы ў дыспансерызацыі і рабоце па ранняй дыягностыцы анкалагічных захворванняў.

Таксама на кантролі застаюцца пытанні аснашчэння аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі, эфектыўнага выкарыстання дарагога абсталявання, арганізацыі меддапамогі ва ўстановах адукацыі, іншыя хвалюючыя насельніцтва праблемы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі