Сцяг Субота, 18 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 красавіка 2024, 13:50

Галоўчанка расказаў, каго запросяць на першае пасяджэнне VII УНС у якасці гасцей

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях правядзення першага пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу расказаў журналістам, каго запросяць на мерапрыемства ў якасці гасцей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час нарады Прэзідэнту далажылі аб вырашэнні арганізацыйных пытанняў, звязаных з правядзеннем пасяджэння.

"На сённяшні дзень практычна ўсё гатова, арганізацыйныя і тэхнічныя пытанні вырашаны, дэлегаты з'езда вызначаны, і сталіца рыхтуецца прыняць гэта найважнейшае для нашай краіны палітычнае мерапрыемства, - сказаў Раман Галоўчанка. - Запрошаных людзей, дарэчы, будзе нямала - каля 700 чалавек. І зроблена гэта для таго, каб дэлегацыі рэгіёнаў змаглі на свае вочы ўбачыць, што будзе адбывацца гэтымі днямі, і потым аб гэтым данесці да жыхароў сваіх абласцей і гарадоў".

Акрамя таго, на пасяджэнне запрошаны замежныя госці: кіраўнікі міждзяржаўных аб'яднанняў і паслы замежных краін. "Прадстаўнікі Захаду... Пасольствы ёсць, захочуць прыйсці - прыйдуць. А спецыяльна некага запрашаць мы не бачым сэнсу, - падкрэсліў прэм'ер-міністр. - Мерапрыемства гэта ў першую чаргу для беларускага народа. Таму ўпор мы рабілі на гэта".-0-VII Усебеларускі народны сход: тэрміны правядзення, склад
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі